• ru
  • by
  • 3 августа

    USD

    EUR

    Столин

    23C

    Рапс – золата палёў

    13.07.2021

    823

    0

    У гэтым годзе жніво пачалося крыху пазней, чым летась, але спецыялісты сцвярджаюць, што ўраджай павінен быць лепшым. Парадокс – колькі было нараканняў на халодную вясну і перажыванняў, але на выгляд збожжавыя і зернебабовыя радуюць вока. На мінулым тыдні чатыры гаспадаркі раёна пачалі ўборку збожжавых.


    Як звычайна – першым на чарзе быў азімы ячмень. Хутка пачалі – хутка і скончылі. Плошчы пад гэтую культуру невялікія – на чатыры гаспадаркі ўсяго 215 га, з якіх атрымалі 979 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 45,5 ц/га. Лепш за ўсіх урадзіў ячмень у КСУП «Рухчанскі», дзе ўбралі 45 га і намалацілі 259,2 тоны збожжа (ураджайнасць 57,6 ц/га), ААТ «Палеская ніва» – 60 га і 295 тон збожжа (49,2 ц/га), КСУП «Беражное» – 70 га і 295 тон збожжа (42,1 ц/га) і ААТ «Лядзецкі» – 40 га і 130 тон (32,5 ц/га).

    Звычайна пасля азімага ячменю пачынаецца ўборка рапсу, які вырошваюць амаль усе гаспадаркі – не дзіўна, бо гэтая культура прыносіць першы асноўны заробак з палёў. І неблагі – адна тона па дзяржзаказе ацэньваецца сёння ў 1200 рублёў. Усяго гэтую культуру пачалі ўбіраць на 11 ліпеня сем гаспадарак з 14 – убрана 232 га з амаль 3100 га пасеяных пры сярэдняй ўраджайнасці 16,4 ц/га.
    Аднымі з першых да ўборкі рапсу прыступілі ў КСУП «Прыпяць-2009», дзе восенню было пасеяна 230 га гэтай культуры.
    – Плошча пад рапс засталася на леташнім узроўні, – расказвае старшыня гаспадаркі Анатоль БОКША. – У гэтым годзе ўраджай абяцае быць лепшым, чым летась, калі мы атрымалі амаль 25 ц/га. За першы дзень убралі на прыгорку толькі дзевяць га, дзе ён паспеў раней і не самы лепшы – атрымалі амаль 28 ц/га.
    – Лічу, што трэба як мага хутчэй убраць яго з палёў, таму што пасля анамальнай спёкі абавязкова прыйдзе навальніца і моцны вецер, які можа не тое што прыхіліць расліну да зямлі, але і высыпаць насенне – а гэта вялікія страты. У панядзелак аб’ехалі палі з рапсам і вырашылі ўбіраць, нягледзячы на крыху большую вільготнасць (10 працэнтаў) – у ідэале мець не больш за восем працэнтаў. Але нічога, лепш мы высушым на зернятоку.
    Паралельна з уборкай збожжавых у гаспадарцы актыўна займаюцца нарыхтоўкай кармоў. Адметна, што ў гэтым годзе спраўляюцца сваімі сіламі. Паспрыяла добрай рабоце набыццё новага корманарыхтоўчага камбайна. Усяго ў гаспадарцы нарыхтавана 440 тон сена з 800 тон неабходных, 5,9 тысячы з 9 тысяч тон сенажу, перавыканалі план па нарыхтоўцы зернесенажу – 3,45 тысячы пры 3 тысячах тон запланаваных. Таксама плануюць нарыхтаваць не меней за 15400 тон сіласу.
    У суседняй гаспадарцы КСУП «Відзіборскі» ўборку рапсу пакуль не пачыналі. Але з дня на дзень тэхніка павінна выйсці на палі. Асноўныя сілы сёння накіраваны на нарыхтоўку кармоў – цюкуюць сена і люцэрну, закладваюць у траншэі зернесянаж.
    – Травы другім укосам убраны цалкам – гэта 805 га, – расказвае дырэктар адной з найбуйнейшых на сёння гаспадарак Сяргей ПАШКЕВІЧ. – Адной толькі люцэрны ў гэтым годзе 505 га. На днях пачнём трэці ўкос. А там, глядзі, будзе і чацвёрты. Гэта не можа не радаваць. І хто яго ведае – можа і пяты атрымаем, пакуль надвор’е спрыяе. Пры ідэальных умовах люцэрне патрэбна каля чатырох тыдняў, каб набраць масу.
    – Да завяршэння ідзе нарыхтоўка сенажу – засталася толькі чвэрць. Цяпер мы маем больш за 8,1 тысячы тон з 11,1 тысячы тон неабходных. Перавыканалі план па нарыхтоўцы зернесенажу – ужо маем 5,6 тысячы тон з 5,4 тысячы тон запланаваных. Таксама чакаем добры ўраджай кукурузы на сілас, якога нам патрэбна мінімум 21 тысяча тон. Калі надвор’е будзе спрыяць, то з кармамі ніякіх праблем не будзе.
    Аляксандр
    НІКІФАРЭНКА
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 1 час

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 5619Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика