• ru
  • by
  • 7 декабря

    USD

    EUR

    Столин

    -2C

    Фестываль працы і хлеба

    12.08.2019

    152

    0

    IMG_0319

    IMG_0162

    IMG_0296

    IMG_0140

    IMG_0177

    IMG_0178

    IMG_0182

    IMG_0191

    IMG_0195

    IMG_0200

    IMG_0205

    IMG_0227

    IMG_0245

    IMG_0248

    IMG_0339

    IMG_0356

    IMG_0362

    IMG_0364

    IMG_0393

    IMG_0457

    IMG_0478

    IMG_0811

    IMG_0815

    IMG_0863

    IMG_0900

    IMG_0906

    IMG_0912

    IMG_0931

    IMG_0946

    DSCF7695

    DSCF7711

    DSCF7762

    DSCF7818

    DSCF7896

    DSCF7907

    У нядзелю 11 жніўня ў вёсцы Семігосцічы прайшоў раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019”, які сабраў хлебаробаў Століншчыны, шматлікіх гасцей.
    З самай раніцы ў вёсцы гучала музыка, лунаў святочны настрой, а сама ўрачыстасць пачалася каля мясцовага дома культуры. Самадзейныя калектывы, прадстаўнікі сельгасарганізацый, кіраўніцтва раёна сабралася там, каб ушанаваць памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і ўскласці кветкі да помніка землякам, якія загінулі ў 1941-1945 гадах. Мінута маўчання і ўрачыстая калона пад гукі святочнай музыкі рушыла да галоўнай пляцоўкі.
    Нацыянальныя касцюмы, прыгожыя ручнікі, а самае галоўнае – караваі – сімвал свята, прыцягвалі ўвагу ў гэтым урачыстым шэсці.
    І вось галоўная пляцоўка. Пад гучныя апладысметы ганаровыя месцы займаюць прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый.
    Невялікая інсцэніроўка на сцэне, якая расказвае аб паходжанні назвы вёскі Семігосцічы. Менавіта сем гасцей сталі “прычынай” такой назвы.
    Святочны сноп з рук артыстаў атрымлівае старшыня раённага выканаўчага камітэта Рыгор Пратасавіцкі. Ён адкрывае раённае свята. Рыгор Васільевіч падводзіць вынікі уборачнай кампаніі гэтага года:
    — Сёлета ў дастатковай меры гаспадаркі былі забяспечаны мінеральнымі угнаеннямі, сродкамі абароны, палівам. У гэтай уборачнай кампаніі быў задзейнічаны 101 камбайн, на сушцы насення працавала 26 зернеачышчальных комплексаў і 12 мабільных перасовачных установак. І ў выніку наш раён сабраў 73 тысячы тон збожжа. Сярэдняя урраджайнасць па раёне склала 38,9 цэнтнера з гектара.
    Рыгор Васільевіч адзначае гаспадаркі з высокімі паказчыкамі і тых, хто працаваў на хлебным полі.
    — Дзякую вам за адданасць сельскагаспадарчай справе, за беражлівыя адносіны і руплівае вядзенне работ на роднай зямлі, — сказаў старшыня.
    І вось на сцэну запрашаюцца пераможцы раённых спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Найлепшыя паказчыкі па вытворчасці збожжа забяспечылі і займаюць першае ганаровае месца хлебаробы СУП “Рубельскі” (заснавальнік сялянска-фермерская гаспадарка “Вопыт КАА”). Другое месца ў КСУП “Рухчанскі”, трэцяе – СВК “Фядорскі”.
    Першыя ганаровыя месцы займаюць экіпаж СВК “Фядорскі” ў складзе Міхаіла Пацукевіча і Анатоля Шуркалы, сярод маладых экіпажаў КСУП “Рухчанскі” ў складзе Васіля Калесніка і Эдуарда Гуцко.
    Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа Мікалай Колб з КСУП “Рухчанскі”, сярод маладых вадзіцеляў – Дзмітрый Яхнавец з КУВП “Манькавічы”.
    Сярод калектываў зернесушыльных установак – старшы аператар Аляксандр Пашкевіч з СУП “Рубельскі” , сярод галоўных аграномаў — Васіль Гляд з СУП “Рубельскі”, сярод галоўных інжынераў – Мікалай Агафонаў з СВК “Фядорскі”.
    Павіншаваў са святам член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь , дырэктар ААТ “Новая Прыпяць” Іван Антановіч. Ён узнагародзіў пераможцаў раённых спаборніцтваў, якія занялі другое месца. Гэта экіпаж СВК “Фядорскі” – Леанід Свірскі і Рыгор Леська, сярод маладых камбайнераў — экіпаж ААТ “Палеская ніва” Мікалай Шчучка і Юрый Бруцкі, сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў Сяргей Бурда з КСУП “Відзіборскі”, сярод маладых вадзіцеляў – вадзіцель Павел Макіявец з СВК “Фядорскі”, старшы аператар Рыгор Лузько з СВК “Фядорскі”.
    Уладальнікаў дыпломаў ІІІ ступені узнагародзіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы Мікалай Мароз. Сярод камбайнераў гэта экіпаж Сяргея Дворака і Дзмітрыя Макарушкі з СВК “Фядорскі”, сярод вадзіцеляў — Анатоль Буднік з КСУП “Рухчанскі”, сярод маладых вадзіцеляў – Яўген Вярэніч з ААТ “Церабяжоў-Агра”, сярод аператаў зернесушыльных установак – Аляксандр Туцкі з СВК “Фядорскі”.
    Ганаровымі граматамі Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі ўзнагародзіў вадзіцеля ААТ “Лядзецкі” Андрэя Ляшука, трактарыста-машыніста КСУП “Варані” Аляксандра Хлябовіча. Падзячныя лісты Столінскага райвыканкама атрымалі трактарыст-машыніст КСУП “Струга” Уладзімір Козел, вадзіцель ААТ “Кароцічы” Валерый Леська.
    Ганаровая грамата Столінскага райсавета дэпутатаў была ўручана дырэктару ААТ “Новая Прыпяць” Івану Антановічу, а падзяка райсавета тррактарысту-машыністу КСУП “Прыгарынскі-2012” Юрыю Трухановічу.
    Граматамі упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні ўзнагародзіў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Мікалай Мароз. Ганаровую грамату атрымаў трактарыст-машыніст ААТ “Палессе АВМ” Пётр Карняйчук, вадзіцель КСУП “Беражное” Мітрафан Пашкевіч, Падзячны ліст упраўлення – вадзіцель КСУП “АграГлінка” Алег Рэдзель.
    На хлебным полі Століншчыны дастойна працавалі сямейныя экіпажы, многія з якіх дабіліся высокіх паказчыкаў. Сярод іх Пётр і Павел Макіяўцы з СВК “Фядорскі”, Ігар і Васіль Трушко з КСУП “Рухчанскі”, Аляксандр Мацюшок і Міхаіл Муга з КСУП “Відзіборскі”.
    Таксама ў гэты дзень для ўзнагароджання на сцэну паднялася футбольная каманда ААТ “Новая Прыпяць”, якая напярэдадні заваявала кубак Брэсцкай вобласці па футболе.
    Таццяна СЕГЕН
    Фота Таццяны СЕГЕН і Святланы МАРОЗ

    Автор публикации

    не в сети 15 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 6683Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика