• ru
  • by
  • 1 декабря

    USD

    EUR

    Столин

    -7C

    Поручні «на валаску» з правага боку моста цераз раку Гарынь у Давыд-Гарадку

    08.04.2022

    385

    0

    Rate this post

    Пра гэта нам паведамілі жыхары старажытнага горада, ды і фотаздымак даслалі, што гэта не жарт. Насамрэч, здаецца, вось-вось і поручні ўпадуць у раку. Чаго чакаем?
    З такім пытаннем звярнуліся да старшыні Давыд-Гарадоцкага гарадскога выканаўчага камітэта Вячаслава Стадніка. Ён пра гэтую праблему ведае і, больш таго, дае нам адказ, што дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне таксама ў курсе. Заяўка туды адпраўлена была яшчэ ў мінулым годзе, а вось поручні як былі «на валаску» ад знікнення, так і засталіся.
    Тэлефануем начальніку Пінскага філіяла «Брэстаўтадор» ДЭУ-26 Дзянісу Аніськіну. Ён насамрэч у курсе, больш таго, даў поўную інфармацыю, калі гэта праблема павінна вырашыцца.
    – Мы ведаем, што поручні на мосце цераз раку Гарынь патрабуюць замены. Што не дзіўна, старыя ўстаноўлены 44 гады таму. Некалькі разоў мы спрабавалі іх адрамантаваць, але гэта аказалася марнай справай. Неабходную заяўку мы адправілі ў наша падраздзяленне – спецыялізаваную брыгаду РМУ г. Івацэвічы, якая займаецца заменай канструкцый. Справа зараз ідзе поўным ходам. Плануецца замяніць поручні як з левага, так і з правага боку. Агульная даўжыня складае 370 метраў. Скажу больш, яны будуць ацынкаваныя, каб іх не фарбаваць праз некаторы прамежак часу. Калі ўсё будзе па плану, 20 красавіка брыгада пачне работы.
    Да гэтага часу праход па правым баку забаронены. Што тычыцца самога моста, ён не мае патрэбы ў рэстаўрацыі. А вось лесвіца, на якую таксама звярталі ўвагу нашы чытачы, будзе адрамантавана тады, калі будуць спрыяльныя ўмовы, дакладней, надыдзе сапраўдная вясна.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота падпісчыка

    Автор публикации

    не в сети 19 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 11228Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика