• ru
  • by
  • 7 декабря

    USD

    EUR

    Столин

    1C

    Увосень работ восем 

    19.10.2022

    204

    0

    4.2/5 - (12 голосов)
    Гэтую прымаўку нашы продкі прыдумалі не проста так.
    Восень заўжды для селяніна была шчодрай парой, бо адорвала ўраджаем. Ды не толькі гэтай справай займаліся людзі, але і клапаціліся пра наступны год – пераворвалі глебу, сеялі азімыя культуры, даглядалі сады і выконвалі іншыя гаспадарчыя работы. Зараз на двары новае стагоддзе, але традыцыі земляробства захаваліся тыя ж.
    Што мы маглі назіраць у ААТ «Новая Прыпяць», дзе на самай справе адбывалася восем работ.
    Як расказаў кіраўнік вытворчага ўчастка № 2 Аляксандр Мазоль, зараз вымушаны «даганяць», бо тэмпы работ значна знізіла надвор’е. Працяглыя дажджы не давалі магчымасці тэхніцы ўлезці ў поле. А калі пацяплела, усе закасаўшы рукавы ўзяліся за справу.
    Сеяў азімую пшаніцу ўжо добра вядомы чытачам механізатар Павел Сямейка. А рыхтаваў поле перад сяўбой на магутным «Кіраўцы» Андрэй Стасько, з якім сустрэлася ўпершыню. Сам родам з Угальца, таму пачынаў свой працоўны шлях у калгасе імя Кірава. Спачатку на трактары Т-16, потым быў Т-25, працаваў на касьбе, уборцы і сяўбе. Карацей кажучы, універсальны механізатар. А ўнікальны Андрэй Яўгенавіч тым, што з’яўляецца бацькам шасцярых дзяцей, прычым яго памочнікамі доўгі час былі сыны-трайняты Мікалай, Аляксандр і Яўген, якім зараз па 27 гадоў. Да арміі ўсе працавалі з бацькам, а калі надышоў час, раз’ехаліся і знайшлі сябе ў жыцці. Затое змяніў старэйшых самы малодшы сын Андрэй, якому 12 гадоў. Ёсць яшчэ дзве дачкі ў Андрэя Стасько. Чым не кандыдатура на ролю героя матэрыялу да Дня бацькі, які будзе адзначацца ў нашай краіне 21 кастрычніка!
    Мабыць, мне так пашанцавала, але ў час майго візіту на полі працаваў – пераворваў глебу пасля цукровых буракоў –  і яшчэ адзін мнагадзетны бацька Іван Мазоль з аг. Альшаны, у якога чацвёра сыноў, прычым двое малодшых Дзмітрый і Ягор – блізняты. Жартуе, што дома адпачываць не атрымліваецца, паколькі ў пяцігадовых хлапчукоў за дзень заўсёды назбіраецца многа пытанняў, на якія абавязкова трэба адказаць.
    Цудоўным прыкладам для сваіх двух сыноў з’яўляецца Аляксандр Арлянін з в. Сямігосцічы, які ўбірае цукровыя буракі. Ён у гаспадарку прыйшоў адразу пасля школы і з любой тэхнікай на «ты». У кадр трапляў як неаднаразовы пераможца раённага конкурсу сярод камбайнераў. Прызнаецца, што нават не ўяўляе сябе на іншым месцы.
    Таксама ў гэты пагодлівы дзень працягвалася ўборка кукурузы, якая ўрадзіла на загля-дзенне, звозілася сена з палёў, уносілася ўгнаенне.
    Калі з клопатам да зямлі, яна абавязкова аддзячыць.
    Ганна
    МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 46 минут

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 11279Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика