9 августа

USD

EUR

Столин

26C

У ААТ «Новая Прыпяць» поўным ходам ідзе ўборка

28.07.2020

194

0

У ААТ «Новая Прыпяць», як і ў многіх гаспадарках раёна, поўным ходам ідзе ўборка.  Тут яна пачалася яшчэ 16 ліпеня, але з-за няўстойлівага надвор’я давялося чакаць некалькі дзён, каб паменшылася вільготнасць сельскагаспадарчых культур. 
У адным з урочышч, якое мы наведалі, механізатары ўбіралі 30 гектараў азімага трыцікале.  Усяго ж гэтай культуры трэба ўбраць на 400 гектарах.
Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Строк, у гэтым годзе трымаюцца на ўзроўні мінулага года, хоць засушлівая і халодная вясна прымусіла па-хвалявацца за будучы ўраджай. Добра, што своечасова пайшлі дажджы і культуры пачалі набіраць сілу. Пакуль з 46 гектараў цалкам убрана азімае жыта. Сярэдняя ўраджайнасць склала 47,2 цэнтнера з гектара, пры сярэдняй па раёне 35,3. Таксама з 215 гектараў убраны рапс. Вось тут ураджайнасць не парадавала – усяго 27 цэнтнераў з гектара.
На чарзе да ўборкі 815 гектараў азімай пшаніцы, 100 гектараў яравога ячменю, 80 гектараў яравога аўса і 10 гектараў зернебабовых. Ёсць усе прадпасылкі, каб чакаць ад гэтых культур высокую ўраджайнасць.
Як бачым, надвор’е можа паднесці непрыемныя сюрпрызы, таму механізатары спяшаюцца. Усяго задзейнічана дзевяць экіпажаў і восем машын на адвозцы. Тры экіпажы якраз працавалі на ўборцы азімага трыцікале: Іван Ярмакевіч і Іван Кананчук, Іван Гром і Васіль Андрайчук, Міхаіл Пінчук і Віктар Карабейнік. У апошніх, дарэчы, самы новы камбайн і гэта яго ўсяго трэці сезон.
На двух новых рулонных прэс-падборшчыках з абмотчыкам ППРО-115, якія гаспадарка набыла ў гэтым годзе, прасавалі салому Аляксандр Арлянін і Міхаіл Тарасевіч. Акуратна складваў рулоны з саломай на прычэп Аляксей Альгамец.
Усе працуюць зладжана, таму плануецца закончыць уборку ў вызначаныя тэрміны. Застаецца спадзявацца, што надвор’е не падвядзе.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтар

Автор публикации

не в сети 1 час

admin

Комментарии: 1Публикации: 3369Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика