8 августа

USD

EUR

Столин

26C

Ордэна Айчыны ўдастоены старшыня СВК «Фядорскі» Рыгор Дзямко

09.07.2020

315

0

Другога ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Ордэна Айчыны ўдастоін старшыня СВК «Фядорскі» Рыгор Дзямко.

За высокія прафесійныя заслугі напярэдадні Дня Незалежнасці Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных галін. Сярод узнагароджаных ордэнам Айчыны II ступені – старшыня СВК «Фядорскі» Рыгор Аляксеевіч Дзямко.


22 гады таму Рыгор Аляксеевіч быў узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені. За гэты час гаспадарка рушыла далёка наперад ад тых вытворчых дасягненняў, якія лічыліся перадавымі ў канцы мінулага стагоддзя.
– Жывёлы тады мелі амаль у два разы менш, – узгадвае кіраўнік СВК «Фядорскі», – да цяперашніх сутачных кілаграмовых прыбаўленняў у вазе на адкорме бычкоў было далёка, не параўнаць з сённяшнімі і малочныя надоі, умовы працы. Цяпер ў гаспадарцы каля дваццаці тысяч галоў жывёлы, сярод якіх больш за дзве з паловай тысяч высокапрадуктыўных кароў, якія далі за мінулы год у сярэднім па 7503 кілаграма малака (у параўнанні з папярэднім гэты паказчык павялічылі на 577 кілаграмаў). Але ў аснове бесперапынна прагрэсавальнай эканомікі сельскагаспадарчага кааператыву – гадоўля і продаж бычкоў аптымальна высокай якасці, якія заўсёды запатрабаваны айчыннымі перапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Дзесяцігоддзямі ствараемы эканамічны патэнцыял гаспадаркі і зараз дазваляе яму шукаць шляхі далейшага развіцця інавацый у вытворчасці і сацыяльнай структуры. Гэтая ўпэўненасць заснавана на амаль паўвекавым вопыце працы Рыгора Аляксеевіча Дзямко ў сельскай гаспадарцы.
На цырымоніі ўручэння высокай узнагароды ў Палацы Незалежнасці Рыгор Аляксеевіч запэўніў кіраўніцтва рэспублікі ў надзейнасці аграрыяў краіны і нацэленасці на новыя дасягненні, паабяцаўшы прыехаць у Мінск за трэцім ордэнам Айчыны, але ўжо I ступені.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота Юрыя АрЭшкІна (БелТА)

Автор публикации

не в сети 3 часа

admin

Комментарии: 1Публикации: 3366Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика