11 апреля

USD

EUR

Столин

13C

Наша спадчына – культурны код нацыі

02.03.2021

273

0

У сферы культуры падвялі вынікі работы за 2020 год

Пачалася нарада з прыемнай ноты – начальнік аддзела культуры Васіль Заруба падзякаваў калегам за працу і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.

За майстэрства і ўдзел
Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення культуры ўзнагароджаны Фёдар Вайцяхоўскі, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага інструментальнага ансамбля «Брыз»; Падзячным лістом – Надзея Стахавец, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Ганаровыя граматы аддзела культуры ўручаны калектыву Столінскай раённай клубнай сістэмы (дырэктар Алена Дубойская); настаўніку па класе фартэпіяна Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Кацярыне Гарбар; настаўніку па класе баяна Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандру Дзенісевічу; дырэктару Столінскай раённай бібліятэчнай сістэмы Івану Ляшкевічу; настаўніку выяўленчага мастацтва Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Крысціне Строк; настаўніку выяўленчага мастацтва Давыд-Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў Міхаілу Сысе.
Клубы і дамы культуры
На тэрыторыі Столінскага раёна 48 клубных устаноў. З мэтай аптымізацыі зачынены Бухліцкі і Радчыцкі сельскія клубы, Юнішчанская сельская бібліятэка, Харомскі сельскі Дом культуры пераведзены ў сельскі клуб.
У 2021 годзе плануецца закрыць Лукскі, Лісовіцкі і Угалецкі сельскія клубы і Луткаўскую сельскую бібліятэку.
На базе дамоў культуры і клубаў працуе 230 клубных фарміраванняў, у якіх займаецца 1700 чалавек, з іх для дзяцей – 125, у якіх занятыя 950 чалавек; працуе 108 аматарскіх аб’яднанняў па розных напрамках дзейнасці, у якіх удзельнічаюць 780 чалавек.
З мэтай культурнага абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры, працуе аўтаклуб.
Ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі мерапрыемствы часткова праводзіліся ў анлайн-рэжыме і праз трансляцыю з дапамогай сеткі Інтэрнэт.

Гісторыка-культурная спадчына
На тэрыторыі раёна размешчана 48 матэрыяльных нерухомых аб’ектаў і два нематэрыяльныя аб’екты, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З іх – 18 помнікаў архітэктуры (16 праваслаўных храмаў, будынак былой сінагогі, парк «Манькавічы»); 17 помнікаў археалогіі; 13 помнікаў гісторыі; два нематэрыяльныя аб’екты – «Традыцыі ганчарнай вытворчасці з аўтэнтычнымі элементамі ў вёсцы Гарадная» і «Традыцыя шчадравання «Конікі» ў Давыд-Гарадку».
Рыхтуюцца дакументы для разгляду аб прысваенні статусу нематэрыяльнай культурнай спадчыны элементу «Творчасць І. П. Супрунчыка, адметная майстэрскім валоданнем традыцыйнымі тэхналогіямі разьбы і роспісу па дрэве, увасобленае ў работах з дрэва».

Бібліятэкі
Бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў Століншчыны забяспечваюць 42 публічныя бібліятэкі. Перасовачнай бібліятэкай, якая забяспечвае інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне населеных пунктаў без стацыянарных бібліятэк, ахоплена 23 населеныя пункты.
У 2020 годзе для бібліятэк раёна набыта пяць камп’ютараў. Камп’ютарызавана 38 бібліятэк (90,5 працэнта ад агульнай колькасці), 31 з іх мае доступ да сеткі Інтэрнэт. Функцыянуе сайт бібліятэчнай сістэмы.
Бібліятэкамі Столінскага раёна аказваецца 29 відаў платных паслуг. За справаздачны перыяд аказана платных паслуг на суму 11073,65 рубля.
Столінская райнная бібліятэчная сістэма ўзнагароджана дыпломам 1 ступені ў намінацыі «Спадчына» ў абласным конкурсе па стварэнні віртуальных праектаў краязнаўчай тэматыкі за інфармацыйна-краязнаўчы праект «Іван Супрунчык. Ад слова да дрэва», дыпломам 2 ступені – за стварэнне і папулярызацыю краязнаўчых рэсурсаў у абласным туры Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за стварэнне інфармацыйна-краязнаўчага рэсурсу «Манькавічы: ад мінулага да сучаснасці».

Музеі
Столінскі раённы краязнаўчы музей з філіяламі музей-сядзіба ганчара ў в. Гарадная, музей народнай славы працоўнага пасёлка Рэчыца і музей гісторыі горада Давыд-Гарадок з’яўляецца асноўнай часткай цяпер існуючай у раёне музейнай інфраструктуры.
У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у 2020 годзе музей вёў актыўную работу ў сацыяльных сетках і на сайце музея. Публікацыі знаёмілі падпісчыкаў з гісторыка-культурнай спадчынай і знакамітымі землякамі Століншчыны, экспазіцыяй і экспанатамі музея і інш.

Эстэтычнае выхаванне
У раёне тры школы мастацтваў і дзве музычныя школы, у якіх зай-маюцца 804 навучэнцы.
На працягу года вучні ўдзельнічалі ў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных фестывалях і конкурсах. За 2020 навучальны год зароблена 38 дыпломаў
I, II, III ступеняў (з іх – 15 дыпломаў лаўрэатаў).
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны інструментальны ансамбль «Брыз» прымаў удзел у фестывалі кавераў на маладзёжным фестывалі #YouthDays2020 у рамках XXIX «Славянскага базару ў Віцебску».

На кінаэкране
У 2020 годзе ў КУКП «Столінская раённая кінавідэасетка» праведзена 1100 кінасеансаў, план выкананы на 36,33 працэнта, план па колькасці гледачоў – на 25,5 працэнта.
Падрыхтавала Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 55 минут

admin

Комментарии: 1Публикации: 4767Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика