28 января

USD

EUR

Столин

-3C

Галоўны падарунак

06.01.2021

430

0

Андрэю і Таццяне Траццякевічам з вёскі Сямігосцічы 2020 год падарыў чароўную дачушку Камілу.

– Гэта наш самы дарагі падарунак, – кажа Таццяна. – Нам яе якраз не хапала. Праўда, пасля двух старэйшых сыноў доўга звыкалі казаць «яна» замест «ён». Хлопчыкі спачатку крыху раўнавалі, а зараз не адыходзяць ад Камілы.
Сям’я Андрэя і Таццяны з’явілася ў верасні 2008 года. Былі знаёмыя са школы і нават хадзілі ў паралельныя класы. Але толькі праз некалькі гадоў зразумелі, што падыходзяць адзін аднаму.
Першым у сям’і з’явіўся Максім, які зараз ходзіць у пяты клас. Захапляецца тэхнікай і з задавальненнем бавіць час з бацькам у гаражы. Не адстае ад брата і Данік, у якога ў гэтым годзе таксама адбылася значная падзея – ён стаў першакласнікам. Да вучобы праяўляе цікаўнасць і ўрокі вучыць самастойна. Добра чытае і вельмі любіць маляваць.
Тры гады таму сям’я перайшла жыць у свой дом, пабудаваны ўласнымі сіламі. Як і большасць вясковых сем’яў, трымалі парнік, зараблялі на зямлі. Таццяна больш за 15 гадоў працуе прадаўцом у магазіне «Верас». Любяць пакупнікі яе за заўсёды добры настрой і шчырую ўсмешку.
– Я ніколі не бяру работу дадому і наадварот. Людзі прыходзяць у магазін розныя і да кожнага трэба мець свой падыход. Адно ведаю дакладна: добрае слова заўсёды дапаможа, – кажа Таццяна.
Адказна да любой справы ставіцца і галава сямейства Андрэй. Зараз ён працуе слесарам на малочнатаварнай ферме ў ААТ «Новая Прыпяць». Паспявае не толькі на рабоце, але і ўласную гаспадарку ў парадку трымае. Упэўнены, што чалавек павінен разлічваць толькі на сябе і свае сілы.
Галоўным сакрэтам гарманічных адносін муж з жонкай лічаць ўзаемаразуменне, а таксама ўменне пажартаваць з той ці іншай сітуацыі. Ну і, канечне, каханне, якое з’яўляецца фундаментам моцнай сям’і.
Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 2 часа

admin

Комментарии: 1Публикации: 4215Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика