1 октября

USD

EUR

Столин

13C

Форма гімназістаў 

02.09.2020

387

0

У Столінскай дзяржаўнай гімназіі ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, традыцыйна сабрала дзяцей, педагогаў і бацькоў. Для кожнага з прысутных гэта быў шчымліва-радасны момант. Першакласнікі за руку з бацькамі ў першыню пераступілі парог навучальнай установы, для адзінаццацікласнікаў гучаў апошні першы школьны званок, вучні сталі старэйшымі на год, бацькі радаваліся за сваіх дзетак і змахвалі слёзы, якія няволі накатваліся на вочы ад таго, што дзеткі ўжо зусім дарослыя. Для настаўнікаў пачаўся яшчэ адзін адказны перыяд – навучыць, падрыхтаваць да дарогі ў дарослае жыццё падрастаючае пакаленне.

Адзінаццацікласнікі вывелі за руку першакласнікаў, дырэктар гімназіі Міхаіл Казуля павіншаваў усіх з пачаткам навучальнага года, слова ўзяў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч.

Першы званок для першакласнікаў, кветкі для любімых настаўнікаў, наказ малодшым вучням ад выпускнікоў…

Асаблівасць гэтай святочнай лінейкі ў тым, што вучні шостых класаў сёлета прыйшлі ў форме гімназістаў. Камізэлькі бардовага колеру ў дзяўчынак і сіняга ў хлопчыкаў з эмблемай гімназіі глядзяцца гарманічна і прыгожа.

Таццяна СЕГЕН

Автор публикации

не в сети 17 часов

admin

Комментарии: 1Публикации: 3570Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика