НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Гаспадаркі раёна пачалі масава нарыхтоўваць кармы. ААТ «Кароцічы» не выключэнне. У сянажныя траншэі закладваюцца мнагалетнія травы ўпярэмешку з люцэрнай – крыніцай пажыўных рэчываў для корму жывёлы.


– Пачалі працаваць на нарыхтоўцы кармоў у пачатку тыдня, бо трава набрала неабходную вільготнасць пасля нядаўніх дажджоў, – расказвае галоўны аграном Аляксандр Любіч. – Але самае важнае – строгае прытрымлівацца тэхналогіі захавання. Таму працэс трамбоўкі – складаны і яго трэба пастаянна кантраляваць.
Гэтай справай заняты Юрый Кавалец. Працуе ў гаспадарцы кладаўшчыком, а на перыяд нарыхтоўкі кармоў знаходзіцця каля сянажных траншэй на ферме «Збішча». Вымярае тэмпературу, вільготнасць і іншыя характарыстыкі. Дарэчы, запаўняюць новую траншэю, пабудаваную два гады таму. Максімальна ў яе ўмяшчаецца да 3000 тысяч тон кармоў.
А на амкадорах працуюць два Валерыя і два па прозвішчы Леська, толькі адзін Рыгоравіч, другі Фёдаравіч.
Мы не сталі адцягваць увагу руплівых механізатараў і разам з аграномам рушылі ва ўрочышча Заброды. Адразу некалькі машын чакалі сваёй чаргі перад пагрузкай, якая здзяйсняецца двума карманарыхтоўчымі камбайнамі.
Механізатар Валерый Леська, толькі гэты ўжо Сцяпанавіч, працуе на адвозцы. На акне яго МАЗа таблічка з іменем.
– Гэта жонка на Новы год падарыла, – кажа ён. – Каб ведалі, як завуць.
Сёння выйшаў у поле ў 6 гадзін раніцы, і да паловы восьмага вечара будзе тут. І на гэта ёсць прычына: перапрацоўка дае магчымасць больш зарабіць.
Таксама з самага ранку косіць траву вопытнейшы механізатар Аляксей Талмачэвец. Тое, як ён глядзіць за тэхнікае, выклікае павагу ў кіраўніцтва. У гэтым годзе набылі новую касілку, а вось сам трактар ужо даўно «пенсіянер».
Валкуе пракосы Вадзім Вячорка. Працуе сумленна, і таксама гатовы затрымацца, калі патрэбна.
– Хлопцы ў нас тое, што трэба, – кажа брыгадзір Уладзімір Пракаповіч, які таксама на полі, нягледзячы на машкару. – Гэтае ўрочышча адно з вялікіх – 66 гектараў. Таму і пачалі адсюль. Палі і сенажаці ў нас малой контурнасці, таму тут – раздолле.
Нягледзячы на халодную вясну, добра ўзышла кукуруза. Зараз яе праполваюць баковай сумяссю, якая дае магчымасць пазбавіцца ад шырокага спектра пустазелля. З 527 гектараў апрацавалі 187. Каля апырсквальніка «Мекасан» сустрэлі механізатара Уладзіміра Шчучку, які мыў рукі пасля работы.
– Закончыце заўтра тут? – спытаў аграном.
– Яшчэ дакладна бочка трэба, – адказалі работнікі.
– Заканчвайце, ужо пшаніца на чарзе!
Вось так у сельскай гаспадарцы – няма калі адпачываць. Але хто працуе, той і есць.
Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости