НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

18 красавіка ў Столінскім ГДК у рамках 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам», былі арганізаваны тэматычныя выстаўкі.
Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім. Цікавасць да падзей
тых гадоў, да асэнсавання наступстваў і ўрокаў вайны не слабее. Яна тлумачыцца і той роляю, якую адыграла вайна ў жыцці нашага народа. Сёння многія старонкі гісторыі перапісваюцца, а на падзеі мінулага ўзнікае іншая кропка гледжання, якая патрэбна некаму.
Каб захаваць праўду і не даць здзекавацца над памяццю лю-дзей, якія аддалі свае жыцці за наша мірнае жыццё, нашчадкі выконваюць свой святы абавязак. Сёння вядуцца даследаванні, адкрываюцца музеі, збіраюцца экспанаты для экспазіцый, вывучаюцца падзеі таго часу ў дэталях, занатоўваюцца ўспаміны сведкаў вайны, якіх засталося вельмі мала, а таксама высвятляюцца новыя і новыя гераічныя подзвігі землякоў, называюцца новыя імёны.
У Доме культуры паказалі свае напрацоўкі прадстаўнікі адукацыі і культуры. Работнікі культуры, педагогі і навучэнцы Церабяжоўскай, Беражноўскай, Лядзецкай, Церабліцкай школ, СШ № 3 г. Століна і СШ № 2
г. Давыд-Гарадка падрыхтавалі экспазіцыі «Партызанскі прывал», «Генацыд на Століншчыне», «З фондаў школьных музеяў» і інш.
Навучэнкі Церабяжоўскай школы абаранялі сваю экспазіцыю ў ваеннай форме, як сапраўдныя салдаты Чырвонай Арміі, паведамілі пра сямейную рэліквію сям’і Літвінка-Кулік.
У Беражноўскім школьным музеі можна ўбачыць элементы абмундзіравання салдат таго перыяду, зброі, прадметаў быту. Тут ёсць магчымась даведацца пра гераізм і абарону радзімы нашымі землякамі, пазнаёміцца з іх узнагародамі, вытрымкамі з загадаў, пагартаць вялізную кнігу баявой славы і інш.
Настаўнік СШ № 3 г. Століна Аксана Семянчук разам з дачкой Арынай расказалі гісторыю сваёй сям’і. Такі каштоўны сямейны скарб у іх захоўваецца ў адным чамаданчыку.
Прадстаўнікі Лядзецкай школы – Школы міру – сабралі багаты матэрыял пра тое, якую ролю мела вайна ў лёсе дзяцей
на прыкладзе сваіх аднавяскоўцаў. Яны ўпэўнены, што гісторыя жыве ў лю-дзях, таму важна не страціць шанц і сабраць як мага больш інфармацыі, каб яшчэ і яшчэ раз прайсціся дарогамі памяці разам з тымі, хто зведаў вайну.
Прадстаўнікі Церабліцкай школы вядуць актыўную пошукавую работу. Мерлінскія хутары для іх з’яўляюцца багатым матэрыялам для даследаванняў. Педагогі разам з вучнямі
займаюцца краязнаўствам, адпраўляюцца ў паходы, вывучаюць месцы дыслакацыі партызанскай брыгады «Савецкая Беларусь». Яны зрабілі прататып партызанскай зямлянкі, аднавілі адзін з момантаў ваеннага жыцця.
У СШ № 2 г. Давыд-Гарадка звярнуліся да педагогаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, расказалі пра іх лёс. На выстаўцы прадставілі рэдкія музейныя экспанаты, асабістыя макеты ўрочышчаў Стасіна, Хіноўск, в. Варані і г. д.
Чырвонай стужкай праз пакаленні праходзяць словы Аляксандра Твардоўскага: «Прайшла вайна… Але боль заклікае да людзей: «Давайце, людзі, ніколі пра гэта не забу-дзем». Спыніць імгненне можа кожны і зрабіць свой здымак на фоне тэматычнай фотазоны, задумацца над тым, што прынесла з сабою вайна і што забрала ў нас, асэнсаваць і імкнуцца зрабіць крок насустрач міру і дабрабыту на нашай зямлі.
Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости