Трэба адзначыць, што першая палова першага перыяду не давала прагнозаў на тое, хто ж здабудзе перамогу. Ініцыятыва ўвесь час пераходзіла ад гаспадароў да гасцей. Толькі калі мінула другая палова, мяч большую частку знаходзіўся на полі саперніка. І гэта прынясло свой плён – гол забіў Міхаіл Калеснік. І ён стаў не адзіным у першым перыядзе. За парушэнне правілаў быў назначаны штрафны ўдар у вароты гасцей, з якім справіўся Артур Дзямчышын. Таму на перапынак каманды разышліся з лікам 2:0 на карысць землякоў.
Але гэта зусім не азначала, што ФК «Лунінец» будзе здавацца. І актыўная гульня ў зоне нашай каманды таму пацвярджэнне. На шчасце, усе галявыя моманты блакіраваў варатар, за што чуў апладысменты невялікай кагорты балельшчыкаў.
Апошні гол адбыўся ўжо тады, калі суддзя быў гатовы даць фінальны свісток: літаральна за некалькі хвілін да завяршэння сустрэчы. Яго аўтарам стаў Павел Мавчун. Таму «Новая Прыпяць» святкавала «сухую» перамогу – 3:0.
Так вынік дазволіў нашаму клубу выйсці ў фінал другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, у якім за перамогу ён будзе змагацца з футбалістамі з Кобрына, Ганцавіч і Іванава. Сустрэчы павінны адбыцца ў хуткім часе. Падтрымаем нашых футбалістаў!
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара


















