КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости 10-11 чэрвеня старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк разам з начальнікам аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Дзянісам Касцюкевічам уручылі падзячныя лісты і грашовыя выплаты лепшым працаўнікам, якія ўдзельнічалі ў нарыхтоўцы кармоў і дасягнулі высокіх паказчыкаў у тэмпах і якасці нарыхтаваных кармоў. Людзі працавалі ад світання да заходу, каб своечасова справіцца з пастаўленымі задачамі: высокія тэмпы нарыхтоўкі, выдатная якасць, прыбаўленне тэмпу росту цэнтнераў кармавых адзінак на адну галаву. Тым не менш нехта справіўся з гэтым хутчэй і лепш. Першай гаспадаркай на маршруце наведванняў стала «Прыпяць-2009», якая нарыхтавала травяністых кармоў для агульнай жывёлагадоўлі 1 288 тон кармавых адзінак, што складае на адну ўмоўную галаву – 4,9 ц кармавых адзінак. Ад Уладзіміра Мікалаевіча і Дзяніса Віктаравіча словы падзякі атрымалі Рыгор Каспяровіч, Вадзім Булыга, Уладзімір Булыга, Мікалай Вярэніч, Аляксандр Апанасовіч, Станіслаў Некрашэвіч. Прымала падзяку і повар гаспадаркі Галіна Бокша. – Калі працаўнікі смачна паелі, дык і работа будзе рабіцца, – адказалі ў адзін голас механізатары. Дарафей Алейнік, Уладзімр Глуско, Уладзімір Банет, Іван Астапчук – работнікі з ААТ «Лядзецкі» – таксама ўдастоіліся віншаванняў і падзячных лістоў. Адзначу, што менавіта ў гэтай гаспадарцы высокія тэмпы нарыхтоўкі кармоў да ўзроўню мінулага года. Якасць кармоў таксама вялікая – 8,4 ц кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву. У КСУП «Беражное» вызначыліся Віктар Васечка, Аляксандр Скрабец, Анатолій Германовіч і Віталій Буткевіч. – Гэта заслужаныя ўзнагароды, – адзначыў Уладзімір Семянюк. – Работа працаўнікоў сельскай гаспадаркі ніколі не была лёгкай, але заўсёды – ганаровай і вельмі патрэбнай для нашага раёна. Кожны, хто задзейнічаны падчас нарыхтоўкі кармоў, павінен ведаць, што яго працу заўважаюць і шануюць. Дзяніс Касцюкевіч цяпер упэўнены, што і другі, і трэці ўкосы пройдуць без праблем, дзякуючы такім работнікам. Вольга ГУСАК Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image