КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости На пачатку кастрычніка старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк уручыў падзячныя лісты і грашовыя выплаты лепшым працаўнікам, якія ўдзельнічалі ў асенняй пасяўной кампаніі-2023. Надвор’е сёлета вельмі спрыяе аграрыям, таму работа «кіпіць» ва ўсіх гаспадарках. Тым не менш нехта спраўляецца з гэтым хутчэй, дзякуючы людзям, якія працуюць не пакладаючы рук. Першай гаспадаркай на маршруце наведванняў стаў СВК «Фядорскі», які першым у раёне скончыў сяўбу азімых і нарыхтоўку кармоў. Таму першых працаўнікоў віншавалі менавіта тут. Ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК словы падзякі атрымалі: трактарысты-механізатары – Аляксандр Гунько, Віктар Саўчук, Дзмітрый Бандарчук і вадзіцель МАЗа Іван Рамановіч. Дзяніс Хмарук, Іван Васечка, Віктар Васечка – трактарысты-механізатары з КСУП «Беражное», таксама ўдастоіліся віншаванняў і па-дзячных лістоў ад Уладзіміра Семенюка. Вадзіцель МАЗа Віталь Буткевіч, які заняты на нарыхтоўцы кармоў, атрымае сваю ўзнагароду пазней. Па стане здароўя ён знаходзіцца на амбулаторным лячэнні. У ААТ «Новая Прыпяць» вызначыўся Пётр Андрусевіч, які працуе ў гаспадарцы з 1987 года. Пятру Іванавічу 74 гады, але, нягледзячы на ўзрост, поўны сіл і энергіі. Заняты ён на нарыхтоўцы кармоў. Ушаноўвалі ў гэты дзень і самага маладога работніка гаспадаркі – Ілью Слуцкага. Яму 20 гадоў. Праходзіць тут вытворчую практыку. Кіраўніцтва прадпрыемства даручыла Ільі трактар «Case IH Magnum 340». У чым асабіста змагла пераканацца. Было прыемна бачыць, як старэйшае і маладое пакаленне разам працуюць на нарыхтоўцы кармоў. Механізатар Андрэй Стасько з гэтай жа гаспадаркі атрымаў ліст падзякі і грашовую выплату ад Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў АПК. Аляксандр Колбік і Уладзімір Бабіч таксама прымалі ў гэты дзень віншаванні і лісты падзякі ад Столінскага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК. – Гэта заслужаныя ўзнагароды. Работа працаўнікоў сельскай гаспадаркі ніколі не была лёгкай, але заўсёды – ганаровай і вельмі патрэбнай нашай краіне. Цешыць, што сёння ў гаспадарку прыходзіць моладзь, якая самааддана працуе кожны дзень. Спадзяёмся, вырасце годная змена! – сказаў дырэктар ААТ «Новая Прыпяць» Андрэй Засімовіч. У ААТ «Кароцічы» цёплых слоў падзякі і ўзнагарод ад прафсаюза ўдастоіліся чатыры работнікі прадпрыемства – Аляксей Кудласевіч, Сяргей Леська, Валерый Леська, Васіль Ракавец. Засталі працаўнікоў гэтай гаспадаркі на мехдвары. Прадпрыемства ўжо скончыла сяўбу, і таму работнікі адправіліся на дапамогу на палі суседняй гаспадаркі. У ліку ўзнагароджаных аказаліся і пяць работнікаў ААТ «Палессе АВМ» – Мікалай Акуліч, Пётр Карняйчук, Валянцін Серадзін, Сяргей Мішкоў і Уладзімір Васюхневіч. – Узнагароджанне лепшых работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – гэта, перш за ўсё, ушанаванне чалавека працы, – адзначыў Уладзімір Семянюк. – Кожны аграрый, які працуе цяпер у полі падчас пасяўной кампаніі, павінен ведаць, што яго працу заўважаюць і шануюць не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. Пажадаем працоўным калектывам Століншчыны моцнага здароўя і далейшых працоўных поспехаў на карысць нашай малой радзімы. Вольга СЕГЕН Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image