КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Пасеяць, вырасціць і ўбраць ураджай – гэта адно. Але часам мы прапускаем міма нашай увагі шэраг найважнейшых аспектаў. Адзін з такіх – своечасовая адвозка саломы з палёў. Чаму гэта так важна, высвятлялі з дырэктарам КСУП «Прыпяць-2009» Рыгорам Курганам.

– Па-першае, салому важна ўбіраць своечасова, каб хутчэй вызваліць плошчы пад сяўбу азімых культур, – гаворыць Рыгор Рыгоравіч. – Той жа рапс неабходна пасеяць на плошчы 400 га да 25 жніўня. Таму мы перш наперш накіравалі наяўныя сілы менавіта на гэтую справу. А далей ужо паступова вызвалім астатнія плошчы.



– Па-другое, салома – гэта што? Правільна – гэта асноўны матэрыял для падсцілкі жывёл. Пры наяўнасці дастатковай колькасці саломы можна такую падсцілку рабіць больш шчыльнай. Гэта здароўе нашых кароў. А для цялятак мы ўвогуле складаем асобную скірду і накрываем яе матэрыялам, падобным на геатэкстыль. Ён і вільгаць не прапускае, і сонечнае выпраменьванне затрымлівае. Можна зараз паглядзець на леташнюю такую салому – яна такая ж жоўценькая, як і сёлетняя. Амаль не адрозніваецца.
– Па-трэцяе, салома таксама выступае ў якасці корму для жывёл. У асноўным мы нарыхтоўваем рапсавую, якая больш падыходзіць для буйной рагатай жывёлы. Такой саломы мы назапасілі каля 400 тон.

– А па-чацвёртае, салома – гэта яшчэ ў далейшым і арганічнае ўгнаенне. Таму атрымліваецца такое замкнёнае кола, дзе ўсе аспекты аднолькава важныя. Таму я не магу сказаць, што жніво ці падкормка ўсходаў больш важныя, чым адвозка саломы.
Кіраўнік гаспадаркі таксама адзначыў, што ў КСУП «Прыпяць-2009» па стане на ранак 10 жніўня было ўбрана больш за 77 працэнтаў плошчаў. Доўга не марудзяць час і паралельна з прасаваннем адвозяць вялізныя цюкі на спецыяльныя пляцоўкі ці на палі, на якіх будзе весціся яравая сяўба.


– То атрымліваецца, што нашы людзі не змогуць любавацца прыгожымі краявідамі, калі саламяныя цюкі рытмічнымі радамі размеркаваныя да самага гарызонту? А як жа сфатаграфавацца з імі? – пытаюся з ноткамі гумару ў Рыгора Кургана.
– Шанц ёсць, але невялікі, – адказвае кіраўнік гаспадаркі. – Але, думаю, што такая магчымасць ёсць у іншых. Я, напрыклад, не супраць такіх мерапрыемстваў – галоўнае, каб людзям гэта прыносіла задавальненне. І, канешне, каб не падпалілі салому. 

Усяго на ўборцы саломы ў КСУП «Прыпяць-2009» сёлета задзейнічана чатыры прэс-падборшчыкі, з якіх тры – айчыннай вытворчасці і тры трактары на адвозцы. Гэтага, па словах Рыгора Кургана, дастаткова, каб у аптымальныя тэрміны ўбраць салому, дзе яна можа перашкаджаць. Для сябе акрэслілі і тэрмін – не пазней бліжэйшай суботы. Чакаецца, што ў гэтым годзе будзе нарыхтавана каля сямі тысяч тон саломы.


Што тычыцца раёна ў цэлым, то на Століншчыне салома запрасавана на плошчы 73 працэнты. Цалкам завяршылі гэтую работу ў ПСУП «Максеммілк»  (100 працэнтаў), блізкія да завяршэння ў СУП «Рубельскі» (97 працэнтаў), ААТ «Новая Прыпяць» (89 працэнтаў). Крыху марудзяць у КСУП «Відзіборскі» (51 працэнт), ААТ «Палессе АВМ» (55 працэнтаў), ААТ «Палеская ніва» і КСУП «Рухчанскі» (па 58 працэнтаў).
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image