КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости Аляксей Будзько – юнак з прыгожым голасам – раней працаваў настаўнікам музычных дысцыплін і эстраднага вакалу ў Альшанскай дзіцячай школе мастацтваў, куды прыйшоў пасля Пінскага каледжа мастацтваў. Ён неаднойчы выступаў на раённых канцэртах, прысвечаных розным святам. Потым Аляксей вырашыў працягнуць вучыцца і зараз студэнт трэцяга курса эстраднага аддзялення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Літаральна нядаўна яго можна было пабачыць на тэлеканале «Беларусь-3», калі ён быў удзельнікам фінальнага нацыянальнага адбору XXXI Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2022». Ён змагаўся за права прадстаўляць краіну на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». Наш зямляк быў адным з дзевяці лепшых выканаўцаў з усёй рэспублікі, якія выступілі на фінальным этапе. Першая конкурсная песня – «Поле горкіх палыноў», другую на замежнай мове выбраў з рэпертуару амерыканскай спявачкі Уітні Х’юстан. І наш палескі самародак заняў другое месца, уступіўшы толькі Ганне Трубецкой, якая з дзяцінства займаецца музыкай і ўжо знакаміта за межамі краіны, а таксама прымала ўдзел ва ўкраінскай версіі «Х-Фактар». Вырашыла патэлефанаваць Аляксею і пацікавіцца, што ён адчувае, здзейсніўшы сваю мару і апынуўшыся на вялікай сцэне. – Па-першае, ад імя ўсіх жыхароў Столінскага раёна і асабліва твайго роднага аграгарадка Вялікае Малешава хачу сказаць, што мы ганарымся табой. Адкажы, доўга рыхтаваўся да гэтага конкурсу і ці спадзяваўся на перамогу? – пытаю юнака. – Вялікі дзякуй, мне важна ваша падтрымка, – адказвае Аляксей. – Я даўно хацеў прыняць удзел у такога кшталту конкурсе, каб ацаніць свае здольнасці. Доўга рыхтаваўся, выбіраў падыходзячыя песні. Калі прыехалі ў Оршу, дзе праходзіў канцэрт, у нас быў працэсс настройкі гукавога абсталявання і апаратуры і праверка гуку перад канцэртам. Калі я пачуў, як спяваюць іншыя, чэсна прызнаюся, нават крыху засумняваўся ў сабе. – Ты хваляваўся на сцэне? – Канечне, асабліва перад выхадам. Калі выйшаў і пабачыў сафіты, то думаў, каб толькі не забыць словы. А далей проста пачаў спяваць. І я задаволены тым, што журы так высока ацаніла мае вакальныя даныя. – Не засмуціўся, што стаў другім? – Чэсна, не, паколькі ўпершыню выступаў на вялікай сцэне. Таму нават не спадзяваўся на такі вынік. Думаю, Ганна Трубяцкая заслужыла прадстаўляць краіну. А мой шанц наперадзе. – Зараз многа конкурсаў кшталту «Х-Фактар», «Голас» і гэтак далей. Не жадаеш паўдзельнічаць? – Пакуль хачу набрацца вопыту ў сваёй краіне, якую вельмі люблю. На такіх конкурсах вялікая роля надаецца шоу, да якога я не звыклы. Я спяваю сэрцам і хачу, каб гэта адчувалі мае слухачы. Але не стану заракацца, жыццё бывае непрадказальным. А мы будзем абавязкова сачыць за творчасцю Аляксея Будзько! Ганна МЕЛЬНІК
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image