КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Изображение новости 16 лютага ў Рэчыцкім ГДК адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 35-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана і Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На памятную сустрэчу запрасілі адважных і моцных духам людзей, для якіх выкананне іх грамадзянскага абавязку стала важнай складаючай агульначалавечых каштоўнасцяў. А таксама малодое пакаленне, якое толькі пачынае ўсведамляць асноўныя абавязкі перад Радзімай. Для іх прыклад воінаў-інтэрнацыяналістаў з’яўляецца важным крокам да патрыятычнага самаўсвядомлення. Сёння ўсе мы ганарымся іх подзвігам і славім нашых абаронцаў. У час мерапрыемства выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Ярашэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Бабаловіч, якія падзякавалі людзям, што выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, за іх мужнасць, непахіснасць і неабыякавасць да тых працэсаў, якія сёння адбываюцца ў нашым грамадстве, таму і зараз гатовы стаць на абарону сваёй зямлі. Яны актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, садзейнічаюць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Ваенны камісар Столінскага раёна Сяргей Патрубейка адзначыў, што за ўвесь перыяд вайны ў Афганістане прайшлі 620 тысяч савецкіх ваенна-служачых, за ваенныя і іншыя заслугі былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі больш 200 тысяч, 86 – удастоены звання Героя Савецкага Саюза. У Афганістане ваявалі каля 30 тысяч беларусаў, больш 750 чалавек не вярнуліся дадому, 12 з іх лічацца без вестак прапаўшымі. Пад гучная апладысменты ўдзельнікаў сустрэчы Аляксандр Бабаловіч уручыў віноўнікам урачыстасці юбілейныя медалі. Далей да ўвагі прысутных прапанавалі канцэртную праграму, якую падрыхтавалі настаўнікі і вучні Рэчыцкай школы мастацтваў. А ў канцы мерапрыемства выступіў адзін з удзельнікаў вайны ў Афганістане – Уладзімір Карповіч, які ад імя сваіх паплечнікаў выказаў падзяку за пашану прадстаўнікам улады, Рэчыцкаму сельсавету, арганізатарам мерапрыемства, удзельнікам канцэрта і ўсім, хто надаў увагу сваім землякам і ўшанаваў памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Людміла КАСПЯРОВІЧ Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image