КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Работнікі ААТ «Новая Прыпяць» не толькі ўвішна працуюць на полі, але і выдатна спраўляюцца з добраўпарадкаваннем.


Нядаўна падвялі вынікі конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне вытворчых аб’ектаў у трох намінацыях: «Малочнатаварныя фермы», «Фермы па дарошчванні і адкормцы жывёлы», «Механізатарскія двары».
Гэтай адказнай задачай займаўся асабіста дырэктар гаспадаркі Андрэй Засімовіч, які з гонарам расказваў пра сваіх падначаленых.

– Калі чалавек укладвае душу ў тое, каб зрабіць рабочае месца прыгожым і ўтульным, то ён таксама аддана ставіцца і да сваёй працы. Гэта вельмі тонкая, але разам з тым відавочная сувязь. Добра памятаю, як мяне ўразіла навагодняе афармленне на малочнатаварных фермах «Сямігосцічы» і «Цагельня». Зразумеў, што тут ёсць патэнцыял і прапанаваў арганізаваць конкурс на лепшае добраўпарадкаванне. На некаторых аб’ектах добраўпарадкаванне працягвалася, на іншых – толькі пачыналася. Але з гонарам адзначу, што ўсе калектывы стараліся здзівіць сваімі ідэямі і наватарствам. Вынікі падводзілі ўважліва, таму вырашылі адзначыць усіх канкурсантаў.

Сярод малочнатаварных ферм першае месца занялі «Цагельня» і «Лодыч», другімі сталі МТФ «Сямігосцічы» і «Хорск», а трэццяе месца ў МТФ «Паўднёвая».
Работнікі фермаў па дарошчванні і адкормцы таксама праявілі свае творчыя здольнасці ва ўпрыгажэнні працоўнага месца. У выніку пераможцамі сталі фермы «Харомск» і «Высокае». На другой прыступцы размясціліся фермы «Давыд-Гарадок» і «Туры», на трэцяй –  «Угалец» і «Мархіль» (Сямігосцічы).
Механізатарскія двары – таксама мнагалюднае месца. Таму важна, каб было дзе прыемна адпачыць. Пераможцамі ў гэтай намінацыі сталі мехдвор ў Давыд-Гарадку і тэрыторыя сталовай гаспадаркі. Мехдвор у Альшанах заняў другое месца, а трэцяе месца заслужылі мехдвары ў Харомску і Сямігосцічах.
– Безумоўна, ёсць яшчэ аб’екты, дзе трэба наводзіць парадак. Самі разумееце, гаспадарка вялікая! – кажа Андрэй Канстанцінавіч. – Але выдатна тое, што ёсць на каго раўняцца. Спадзяюся, у будучыні за лепшае добраўпарадкаванне будуць змагацца вытворчыя аб’екты не толькі ў межах нашай гаспадаркі, але і ўсяго раёна.

Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара
+2
2
Нравится
+2
2
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image