КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Изображение новости

У мінулую пятніцу ў Альшанскім сельскім выканаўчым камітэце адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне ордэнам Маці.

Яго атрымалі восем мнагадзетных маці: Ганна Грыб, Ганна Чынікайла, Таццяна Баган, Наталля Лемяза, Юлія Рудзяк, Аксана Яцушкевіч з Альшан, Юлія Фалько з Вялікага Малешава і Вера Смародская з Аздаміч. Жанчыны падрыхтаваліся да гэтай падзеі як мае быць. Безумоўна, хваляваліся: усё ж атрыманне такой узнагароды бывае адзін раз у жыцці. Слова ўзяў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч, якія прыехаў павіншаваць жанчын. – Мнагадзетныя маці – гонар нашага раёна. Радуе той факт, што кожны год колькасць сем’яў, у якіх выхоўваецца больш за пяцёра дзяцей, павялічваецца. Ад шчырага сэрца віншую ўсіх жанчын, якія сабраліся тут. І жадаю вам і вашым сем’ям дабрабыту, шчасця і каб вашы дзеці радавалі вас. Да слоў Аляксандра Сяргеевіча далучылася і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Любоў Дземідовіч. Таксама павіншавалі жанчын старшыня Вялікамалешаўскага сельвыканкама Таццяна Васюхневіч, старшыня Рамельскага сельвыканкама Пётр Шчучка і намеснік старшыні Альшанскага сельвыканкама Юлія Стрыбулевіч, якія падарылі жанчынам кветкі. Далучаемся да віншаванняў і няхай у вас, дарагія жанчыны, будзе больш нагод для радасці! Ганна МЕЛЬНІК Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image