КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
У аграгарадку Струга прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026»

Дажынкі – залатое свята шчодрасці зямлі. Час, якому няма роўні ў годзе. 22 жніўня ў аграгарадку Струга прайшлі першыя не толькі ў вобласці, але і краіне «Дажынкі». Лепшыя камбайнёры, механізатары, вадзіцелі, аграномы, інжынеры і многія іншыя атрымалі ўзнагароды за нялёгкую працу, якая дазваляе ўсім беларусам адчуваць сябе ў харчовай бяспецы. Па выніках сёлетняга жніва аграрыі Столінскай зямлі атрымалі рэкордны ўраджай –
120 тысяч тон збожжа, а з улікам рапсу – 138 тысяч тон!
Мерапрыемства пачалося з мітынгу-рэквіема ля Брацкай магілы савецкіх воінаў у аграгарадку, дзе прайшла цырымонія ўскладання кветак, а памяць аб загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. У гэтай магіле пахаваны 140 вайскоўцаў 397-й Сарненскай стралковай дывізіі, 415-й Мазырскай стралковай дывізіі, якія загінулі ў баях за вызваленне тэрыторыі Стружскага сельскага Савета ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд з лютага па ліпень 1944 года. Мы заўсёды будзем памятаць пра гераізм салдат і афіцэраў, працаўнікоў тылу, якія, нягледзячы на нягоды і пазбаўленні, выстаялі і даказалі адданасць Айчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння, калі наша дзяржава моцна стаіць на нагах, важна не забываць аб цане той вайны, даносіць маладым пакаленням праўду пра яе і спыняць любыя спробы перапісаць гісторыю.

Далей па цэнтральнай вуліцы аграгарадка прайшло тэатралізаванае шэсце, дзе кожную гаспадарку прадстаўляла прыгажуня жніўнай нівы. Па абодвух баках калоны хлебаробаў віталі зычлівыя мясцовыя жыхары і госці аграгарадка, якія прыехалі з усіх куточкаў роднай Беларусі. На пляцоўцы перад Домам культуры была наладжана выстаўка сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама «Дажыначны кірмаш».
Пасля ўрачыстага адкрыцця «Дажынак» апошні дажыначны сноп і каравай з мукі новага ўраджаю 2026 года былі ўручаны старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргею Жыдзецкаму, як галоўныя сімвалы свята – сімвалы ўрадлівасці і багацця, сімвалы мірнай і стваральнай працы, памятны дар хлебнай нівы.
Сімвалічна, што ў Год беларускай жанчыны наша свята гучыць па асабліваму – далікатна і глыбока. Жанчына і хлеб – у іх само жыццё, у іх невычэрпная сіла самой зямлі, яе глыбінная мудрасць і векавая шчодрасць. Сённяшняя ўрачыстасць – гэта шчырая падзяка  матухне-зямлі за сонечнасць духмянага хлеба, падзяка за працу тым, хто ў спёку і непагадзь з ранку да ночы шчыраваў на хлебнай ніве, хто памнажаў дабрабыт Столінскай зямлі і ўсёй нашай любай краіны.
На раённым свяце прысутнічалі і ганаровыя госці – начальнік Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Мікалай Лешык, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вячорка, старшыня Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Саланевіч і іншыя.


Да прысутных на свяце звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Жыдзецкі:
– Вынікі сёлетняга жніва пераканаўча даказалі: нашы хлебаробы выклаліся на ўсе сто працэнтаў! Нягледзячы на пагодныя выклікі, калі ў літаральным сэнсе даводзілася адваёўваць у стыхіі кожную пагодную гадзіну, Столінскі раён першым у Рэспубліцы паспяхова завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых культур. Наш агульны важкі каравай склаў 120 тысяч тон, а рэкордная ўраджайнасць дасягнула 53,7 цэнтнера з гектара! Гэты рэкорд – вынік нязломнай волі, найвышэйшага прафесіяналізму і шчырай любові да роднай зямлі кожнага, хто працаваў у палях, на токах і ў абслугоўваючых службах.
Далей Прывітальны адрас Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь удзельнікам і гасцям свята-кірмашу працаўнікоў вёскі Столінскага раёна «Дажынкі-2026» абвясціў Мікалай Лешык, якія таксама павіншаваў з высокімі ўзнагародамі нашых хлебаробаў. Так, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік старшыні СВК «Фядорскі» Алег Германовіч, Падзякай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь – намеснік начальніка аддзела раслінаводства ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Надзея Петравец і трактарыст-машыніст КСУП «Беражное» Андрэй Кавалевіч.
Высокія ўзнагароды і адзнака працы стануць найважнейшым стымулам на будучы сельскагаспадарчы сезон для хлебаробаў Століншчыны, якіх павіншаваў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Шчуплянкоў і зачытаў прывітальны адрас ад старшыні аблвыканкама Пятра Пархомчыка. У завяршэнне сваіх слоў Анатоль Леанідавіч уручыў перадавікам жніва Століншчыны заслужаныя ўзнагароды.
Ганаровымі граматамі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ «Палессе АВМ» Аляксей Кудласевіч і трактарыст-машыніст ААТ «Новая Прыпяць» Уладзімір Музычын; падзячнымі лістамі Брэсцкага аблвыканкама – трактарыст-машыніст СВК «Фядорскі» Сяргей Дворак і слесар СУП «Рубельскі» Мікалай Пашкевіч.
Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў – дырэктар КСУП «Струга» Арцём Масяйчук; Падзякай старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў – галоўны аграном СВК «Фядорскі» Максім Аўдзяйчук; граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама – намеснік начальніка, загадчык сектара механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Валерый Багатка і галоўны аграном КСУП «Струга» Марыя Завялава.
Сёлета працаўнікі ніў і палёў Століншчыны паказалі сябе выдатнай камандай, якая не здаецца ні пры якіх абставінах і дасягае вынікаў. Спаборніцкі дух не толькі не перашкаджаў працаваць, дапамагаў у падтрымцы адзін аднаго. Кожны быў зацікаўлены выканаць сваю працу максімальна чыста, прыбраць ураджай да апошняга зярнятка.
Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў раённага спа-борніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых правёў старшыня райвыканкама Сяргей Жыдзецкі. Першымі на святочную сцэну падняліся кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў на жніве. Так, першае месца заняло СУП «Рубельскі» (кіраўнік Аляксей Копец), другое – КСУП «Варані» (дырэктар Аляксандр Белавус) і трэцяе – КСУП «Струга» (дырэктар Арцём Масяйчук).
Далей павіншавалі работнікаў аграпрамысловага комплексу, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва. Гэта – экіпаж камбайнёраў ААТ «Палеская ніва» ў складзе Мікалая Аблавушкі і Аляксея Ярмоліча, маладзёжны экіпаж камбайнёраў ААТ «Новая Прыпяць» у складзе Уладзіслава Пенчыка і Паўла Волкава, вадзіцель КСУП «Рухчанскі» Лявонцій Колб, малады вадзіцель ААТ «Палеская ніва» Дзяніс Ляшкевіч, галоўны аграном СУП «Рубельскі» Дзмітрый Пашкавец і галоўны інжынер СВК «Фядорскі» Дзяніс Савецкі.

Далей на святочнай сцэне павіншавалі хлебаробаў, якія занялі другое месца ў раённым спаборніцтве. Гэта – экіпаж камбайнёраў КСУП «Прыпяць-2009» у скла-дзе Вадзіма Булыгі і Рыгора Каспяровіча, маладзёжны экіпаж камбайнёраў ААТ «Новая Прыпяць» у складзе Арцёма Свяжова і Вадзіма Дранца,  вадзіцель КУВП «Манькавічы» Дзмітрый Яхнавец, малады вадзіцель СВК «Фядорскі» Андрэй Пешка.
Трэцяе месца на жніве ў гэтым годзе занялі – экіпаж камбайнёраў ААТ «Палеская ніва» ў складзе Івана Жлобы і Міхаіла Нагара, маладзёжны экіпаж СВК «Фядорскі» ў складзе Андрэя Базакі і Уладзіслава Шэлеста, вадзіцель КСУП «Прыпяць-2009» Мікалай Вярэніч і малады вадзіцель ААТ «Палеская ніва» Мікалай Ляшкевіч.


Таксама на сцэну запрашалі перадавікоў жніва, каб падзякаваць ім за плённую працу. Так, ганаровымі граматамі райвыканкама былі ўзнагароджаны: дырэктар ААТ «Палеская ніва» Аляксей Бародзіч, начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзяніс Касцюкевіч, начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і абароне раслін Леанід Шабунька, трактарыст-машыніст ААТ «Новая Прыпяць» Дзмітрый Бойка і трактарыст-машыніст СУП «Рубельскі» Мікалай Каляда. Падзячным лістом Столінскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: вадзіцель КСУП «Беражное» Мітрафан Пашкевіч, трактарыст-машыніст КСУП «Відзіборскі» Валерый Пашкевіч і інжынер па механізацыі працаёмкіх працэсаў ААТ «Палессе АВМ» Васіль Карпцоў.
Павіншаваў хлебаробаў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч і ўручыў перадавікам заслужаныя ўзнагароды. Ганаровымі граматамі райсавета дэпутатаў адзначаны: загадчык сектара па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віталь Кавальскі, галоўны інжынер ААТ «Новая Прыпяць» Аляксандр Андрэйчук, трактарыст-машыніст КСУП «Відзіборскі» Юрый Неўдах, трактарыст-машыніст КУВП «Манькавічы» Анатоль Пачко, трактарыст-машыніст ААТ «Церабяжоў-Агра» Мікалай Валько. Падзякай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: трактарыст-машыніст КСУП «Відзіборскі» Уладзімір Вярэніч, вадзіцель КСУП «Рухчанскі» Мікалай Колб, вадзіцель СУП «Рубельскі» Анатоль Ляшкевіч.
Павіншаваў на свяце перадавікоў і сваіх калег першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васіль Літвінкевіч. Ганаровымі граматамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ўзнагароджаны: дырэктар ААТ «Палессе АВМ» Іван Кадоліч, трактарыст-машыніст КУВП «Манькавічы» Павел Храпіцкі, вадзіцель ААТ «Церабяжоў-Агра» Мікалай Рэдзель. Падзякамі начальніка ўпраўлення ўзнагароджаны: галоўны аграном КСУП «Прыпяць-2009» Іван Вярэніч, трактарыст-машыніст КСУП «Відзіборскі» Рыгор Белавус, трактарыст-машыніст ААТ «Лядзецкі» Валерый Ляшук, трактарыст-машыніст ААТ «Церабяжоў-Агра» Алег Палхоўскі і трактарыст-машыніст КСУП «Беражное» Уладзімір Гарбар.
Ганаровыя граматы Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з рук яго старшыні Аляксандра Саланевіча атрымалі: дырэктар КСУП «Прыпяць-2009» Рыгор Курган і дырэктар ААТ «Новая Прыпяць» Андрэй Засімовіч. Падзякамі Брэсцкага абласнога камітэта адзначаны: трактарыст – машыніст ААТ «Палессе АВМ» Пётр Карняйчук і вадзіцель ААТ «Лядзецкі» Іван Астапчук. Падзячнымі лістамі абласнога камітэта – трактарыст-машыніст ААТ «Лядзецкі» Антон Скулавец і слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання ААТ «Лядзецкі» Міхаіл Грышчук.
Таксама шэраг працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза філіяла Столінскага раённага аграпрмысловага саюза і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Напярэдадні «Дажынак» стала добрай традыцыяй праводзіць конкурс на лепшую кампазіцыю з цюкоў саломы сярод сельскагаспадарчых арганізацый Століншчыны. Так, дыпломам I ступені ўзнагароджана ААТ «Новая Прыпяць», дыпломам ІІ ступені – СВК «Фядорскі», дыпломам ІІІ ступені – КСУП «Струга». Інтрыгай таксама стала абвяшчэнне пераможцаў у конкурсах на «Лепшы сноп» і «Самы арыгінальны сноп». Журы вызначыла, што лепшы сноп атрымаўся ў ААТ «Церабяжоў-Агра», а самы арыгінальны – у КСУП «Рухчанскі».
Свята «Дажынкі», якое прайшло ў аграгарадку Струга, аб’яднала ўсіх, хто любіць свой край, жыве тут і працуе. У імя яго дабрабыту. Мы яшчэ раз віншуем хлебаробаў Столінскага раёна з добрымі дасягненнямі ва ўборцы ўраджаю 2026 года. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, працоўных здзяйсненняў на карысць нашай роднай Беларусі.
Завяршылася свята канцэртам «Будзе хлеб – будзе песня» з удзелам творчых калектываў Столінскага раёна, а таксама гасцей свята – ансамбля «Запавет» (г. Ганцавічы).
P. S. Па традыцыі на «Дажынках» раскрываецца асноўная інтрыга – імя наступнага гаспадара. І старшыня райвыканкама са сцэны гэта агучыў – праз год лепшых хлебаробаў Століншчыны будуць шанаваць у Альшанах! Да сустрэчы ў самым вялікім аграгарадку Беларусі! Новых дасягненняў і новых рэкордаў, паважаныя хлебаробы!

Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image