КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Изображение новости

У Столінскім райвыканкаме 26 лютага прайшла VIII раённая справаздачна- выбарчая канферэнцыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, дзе падвялі вынікі пяцігадовай дзейнасці і вызначылі кіруючы склад арганізацыі на новы тэрмін. У рабоце канферэнцыі прыняў удзел намеснік
старшыні Столінскага райвыканкама Дзяніс Сілівонік.

Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Анатолій Максімовіч адкрыў справаздачна-выбарчую канферэнцыю, дзе прадставіў падрабязную справаздачу аб праве-дзенай рабоце, асвятліўшы асноўныя дасягненні, праблемы і планы на будучыню. Былі закрануты пытанні сацыяльнай падтрымкі ветэранаў, арганізацыі вольнага часу, узаема-дзеяння з мясцовымі органамі ўлады і грамадскімі арганізацыямі.

– На сённяшні дзень у склад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў уваходзіць 42 першасныя ветэранскія арганізацыі, якія з’яўляюцца асновай і апорай раённай арганізацыі. У сваіх радах раённая арганізацыя аб’ядноўвае 1 711 членаў, – у пачатку свайго дакладу сказаў Анатолій Капітонавіч.


За пяць гадоў зроблена многае. Гэта і стварэнне новых першасных ветэранскіх арганізацый, правядзенне пленумаў, пасяджэнняў прэзідыума, на якіх разглядаліся актуальныя пытанні ветэранскага руху, работа «пярвічак» па сацыяльнай падтрымцы ветэранаў усіх катэгорый, патрыятычнаму выхаванню моладзі, узаемадзеянню з дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, прафсаюзамі і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.
Далей Анатолій Капітонавіч падрабязна расказаў аб асноўных напрамках работы арганізацыі. Асобным блокам стала сістэмная дзейнасць па грамадска-патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні моладзі.

Пасля дакладу адбылася ажыўленая дыскусія. Члены савета змаглі выказаць прапановы і падзяліцца сваім бачаннем далейшага развіцця арганізацыі.
Выступіў на канферэнцыі і намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Сілівонік, які даў высокую ацэнку рабоце Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў за пяць гадоў. У сваёй прамове ён адзначыў, што ветэраны працы былі, ёсць і будуць надзейным тылам для нашай дзяржавы і падрастаючага пакалення.
Затым Дзяніс Іванавіч уручыў Ганаровую грамату Столінскага райвыканкама Софіі Мацюх за асабісты ўклад у справу па патрыятычным выхаванні моладзі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

Важным вынікам канферэнцыі стала абранне новага складу раённага Савета ветэранаў. Старшынёй арганізацыі аднагалосна абраны Анатолій Капітонавіч Максімовіч. У сваёй прамове ён падзякаваў калегам за давер і паабяцаў прыкласці ўсе намаганні для далейшага развіцця ветэранскага руху.
На пасаду намесніка старшыні Столінскага раённага Савета ветэранаў абрана Софія Мікалаеўна Мацюх.

Вольга ГУСАК
Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image