КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Сёння мы працягнем вандроўку па пляжах раёна, дзе афіцыйна дазволены адпачынак і купанне. З суб’ектыўным рэйтынгам пляжаў на Першамайскім кар’еры і вадасховішчы Марочна распавядалася тыдзень таму ў № 46 ад 19 чэрвеня. Яшчэ раз адзначу, што задачы вызначыць пераможцаў і прайграўшых перад аўтарам не стаіць.

Ніжні Церабяжоў
Першым пунктам на карце на гэты раз стаў адзін з самых маленькіх пляжаў на невялікім вадаёме ў Ніжнім Церабяжове. Дабрацца сюды лёгка – усюды асфальт. Плюс яшчэ і ў тым, што няма прамой дарогі на аўто, якія будуць толькі перашкаджаць адпачываючым, да вадаёма. Таму ў гэтым плане можна паставіць пяць зорак. На гэтым максімальныя адзнакі і заканчваюцца. Уздоўж абочыны на асфальце адведзена веласіпедная дарожка. І калі пакідаць машыны на абочыне, то яны будуць перашкаджаць іншым удзельнікам дарожнага руху. Атрымліваецца, што арганізаванай аўтастаянкі няма.


Маляўнічасць месца – можна паставіць чатыры зоркі. Толькі з-за таго, што па дарозе праязджаеш прыгожыя краявіды з мноствам невялічкіх вадаёмаў, якія стагоддзе таму ўпрыгожвалі паркавы ансамбль роду Алешаў.
Інфраструктура. Шчыра кажучы – даволі сціпла. Рэшткі валейбольнай і футбольнай пляцовак… Забягаючы наперад адзначу, што нідзе я не заўважыў на спартыўных снарадах сеткі. А без іх няма і поўнай карціны адчуцця адпачынку. Дапоўнілі карціну дзве лаўкі, якія ніяк не замацаваныя і іх носяць па ўсім беразе, адзінокі грыбок-слупок (пад ценню якога наўрад ці схаваешся), невялічкая ўрна для смецця і прыбіральня. А дзве альтанкі, размешчаныя ў цені лесапаласы, хоць выглядаюць вонкава нядрэнна, але не абсталяваны ўнутры сталамі. З аднаго боку такі крок даволі зразумелы і лагічны – каб некаторыя асобы не злоўжывалі спіртнымі напіткамі. А з другога боку – не ўсе ж такія. Мо хто з дзецьмі на пікнік выбраўся б. Мы ж ведаем, што на свежым паветры і ежа смачнейшая! Таму мая адзнака – тры зоркі. Але патэнцыял маецца.
Што да якасці вады ці вадаёма ў цэлым, то не думаў, што яна ў Ніжнім Церабяжове даволі празрыстая. Але заход у ваду крыху абрывісты, ды і шырыня берагавой лініі не больш за 10 метраў. У тым месцы, дзе людзі заходзяць у ваду, чыстае дно. Чаго не скажаш аб месцы, дзе стаіць дзіцячая купальня – глей і багавінне. Што магу сказаць пра саму купальню? Аб «мёртвых» альбо добра, альбо нічога… Але гэта біч усіх месцаў адпачынку ў нашым раёне. А, можа, і не толькі ў нашым. Таму, прабачце, але толькі тры зоркі.
Такім чынам месца адпачынку ў Ніжнім Церабяжове атрымлівае выніковую адзнаку ў 3,75 зоркі.

Вадасховішча
Дубянецкае
Хоць афіцыйная назва воднага аб’екта гучыць як вадасховішча Арлы, але мы прызвычаіліся называць яго менавіта Дубянецкім. Па бліжэйшым населеным пункце – Дубянец. Геаграфічна бліжэй, можа, знаходзіцца вёска Магільнае, але пагадзіцеся – Магільнае вадасховішча палохала б людзей. Таму, незнарок узгадваеш прымаўку: «Як карабель назавеш, так ён і паплыве».

Пакінем лірыку і вернемся да справы. Дарога да вадаёма – на цвёрдыя чатыры зоркі, па маёй суб’ектыўнай шкале. Не так даўно паклалі асфальт ад Беражнога да Дубянца, чым зрабілі падарожжа больш камфортным. Лыжачка дзёгацю – невялічкі адрэзак дарогі за вёскай і да самога вадасховішча. Крыху пыльна, але перажыць дзве хвіліны жыцця без наступстваў можна. Мая адзнака – пяць зорак. Але з невялікім авансам.
Інфраструктура. Яна быццам бы і ёсць, але яе недастаткова. З лепшага боку адзначу арганізаваную даволі ўмяшчальную аўтастаянку. На маю думку, яна самая вялікая ў раёне. На ўзбярэжжы вадасховішча размешчаныя некалькі радоў лавак, раздзявальня, месца для вогнішча, тры альтанкі. Да апошніх ёсць пытанні. Накрытыя дахам, але ніяк не абароняць ад ветру ці касога дажджу. Таму нейкі прадпрымальны турыст абматаў альтанку стрэтч-плёнкай. Заўважыў на пляжы і валейбольную пляцоўку… Канешне, без сеткі. Ці то ў нас такія дзікуны жывуць, што і сетку здольныя ўкрасці? Для чаго? Дурніцы жа ёй не накрыеш, каб абараніцца ад птушак. Ёсць пытанні і да дзіцячай купальні. Але гэты «артэфакт» больш адносіцца ў маім рэйтынгу да вады. Абгрунтаваўшы ўсе «за» і «супраць» у адносінах да інфраструктуры маю смеласць паставіць тры зоркі. Чаму? Толькі з-за папулярнасці месца. У спякотныя выхадныя тут збіраецца не менш за сотню адпачываючых. Умоўна, калі б з наяўнай інфра-структурай гэта быў Ніжні Церабяжоў, то было б не менш за чатыры зоркі.
Якасць вады і самога вадаёма пытанняў не выклікае. Толькі хочацца берагавую лінію пашырыць і падсыпаць пясочку, каб не было цесна адпачываючым. Празрыстасць вады – адна з лепшых у раёне і нездарма на вадасховішчы можна праводзіць падводнае паляванне. Але ўсе плюсы перакрэслівае (ну як без гэтага!?) дзіцячая купальня – як яна выглядае і дзе знаходзіцца. Таму, прыхільнікі Дубянецкага, выбачайце, але толькі чатыры зоркі.
Да маляўнічасці вадаёма ніякіх пытанняў. Па-палеску, прыгожы, утульны краявід. Як гаворыцца – родны сэрцу. Законныя пяць зорак.
Такім чынам, вадасховішча Дубянецкае атрымлівае выніковую адзнаку 4,5 зоркі.
У наступным выпуску «НП» суб’ектыўны рэйтынг пляжаў атрымае сваё лагічнае завяршэнне, і мы падвёдзем вынікі, а таксама батл паміж гарадскімі пляжамі ў Століне і Давыд-Гарадку. А параўнаць ёсць што і з чым. А вы, паважаныя чытачы, на які пляж робіце стаўку?
Сачыце за навінамі! Будзе цікава!

Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image