КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости

У кожнай гаспадарцы ёсць такія людзі, якім нічога тлумачыць не трэба – самі ведаюць як, калі і што рабіць. І кантраляваць такіх не патрэбна, таму што на працягу многіх гадоў яны пацвярджаюць сваё рэнамэ надзейных і адказных работнікаў. Адзін з іх – механізатар КСУП «Струга» Мікалай Шаміч.

– Мікалай у нас і апрацоўвае глебу, і на ферме працуе, – коратка характарызуе работніка дырэктар Арцём Масейчук. – А калі трэба, то і сее збожжавыя, кукурузу. Будзе неабходнасць – і камбайнам зможа кіраваць на жніве. Упэўнены ў ім на 100 працэнтаў. Ды што там сто – на дзвесце працэнтаў!
Падчас нашай сустрэчы Мікалай на энерганасычаным трактары «МТЗ-3522» дыскаваў поле на ўездзе ў Кашару – непадалёку ад таго месца, дзе нарадзіўся і жыве сёння. З пачатку гутаркі адразу зразумеў, што перада мной – даволі сціплы чалавек, прыстойны.

– Я, як і амаль усе Шамічы, з Альман, – кажа Мікалай. – Тут нарадзіўся, вучыўся працаваць на трактары, сюды вярнуўся пасля 20-гадовага перапынку. І вось апошнія 12 гадоў працую ў мясцовай гаспадарцы звычайным трактарыстам. Так сказаць, імкнуся пакласці сваю цаглінку ў падмурак будучага ўраджаю.
Мікалай расказаў, што вучыўся на трактарыста яшчэ ў школе – тады была такая магчымасць. На жаль, сёння такой практыкі не існуе. Таму, магчыма, і не вельмі карыстаецца папулярнасцю гэтая прафесія сёння сярод моладзі. Але ў гады дзяцінства Мікалая кожны хлапчук марыў калі не працаваць на трактары, дык абавязкова на ім паездзіць. Так было і з Мікалаем, які час ад часу дапамагаў бацьку працаваць у полі, а маці – на ферме. Абодва ўсё жыццё працавалі ў гаспадарцы. Але, звычайна, хацелі лепшай долі свайму сыну. Так ён пасля службы ў арміі застаўся па кантракце ў вайсковай часці ў Соснах.

– Так сталася, што па сямейных абставінах быў вымушаны вярнуцца на малую радзіму, – гаворыць Мікалай. – Канешне, трэба было недзе працаваць. Так і апынуўся ў КСУП «Струга». Далі мне трактар, спачатку гэта была звычайная «82-ка», а потым даверылі энерганасычаны. Затым далі «30-ку», а ў пачатку гэтага года больш магутную «35-ку». Канешне, параўноўваць звычайную «82-ку» з гэтым няправільна. Ды і бацька аднойчы заехаў у госці і папрасіўся ў кабіну, як гэта было ў дзяцінстве са мной. Ён пасядзеў, уздыхнуў, пакруціў за руль, але ехаць не адважыўся. Толькі і сказаў: «Нарэшце навучыліся рабіць тэхніку!»
Такія людзі, як Мікалай, – апора любога сельгаспрадпрыемства. Яны, як кажуць у народзе, на ўсе рукі майстры. І менавіта ад іх залежыць, наколькі роўнымі будуць усходы і шчодрым восеньскі каравай.

Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image