КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости

У сераду, 15 красавіка, у актавай зале раённага Цэнтра культуры было людна – на святочнае мерапрыемства ў рамках Дня прызыўніка прыбылі будучыя абаронцы Айчыны амаль з усіх населеных пунктаў раёна – усяго каля 150 юнакоў, якія ў хуткім часе ўстануць у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых фарміраванняў.
Павіншаваў хлопцаў з гэтай знамянальнай датай старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч:

– 44 гады таму мяне так урачыста не праводзілі ў армію, як вас сёння праводзяць. Таму для вас гэта высокі гонар і адказнасць. Надышоў час стаць вам абаронцамі Айчыны – гэта сапраўды ганаровая і адказная місія. Адслужыце сваіх паўтара года і станеце сапраўднымі мужчынамі. Вы ўвальецеся ў рады нашых Узброеных Сіл і згуртуецеся, таму што кожны з вас паасобку выхоўваўся ў асобнай сям’і. У вас пакуль няма пачуцця локця сябра, таварыша, але і гэта прыйдзе з часам.
Таксама з найлепшымі пажаданнямі да юнакоў звярнуліся намеснік начальніка Столінскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзмітрый Юнкевіч, начальнік мабільнай пагранічнай заставы Аляксандр Валчок, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Віктар Шыла.
Благаславіў юнакоў на ратную службу благачынны Столінскай акругі, настаяцель храма Лукі Крымскага протаіерэй Лявонцій Дабрынец:
– Я шчыра рады бачыць усіх прысутных у гэтай зале. З кожным чалавекам на жыццёвым шляху адбываецца вялікае мноства падзей, і большасць з іх выносяцца з нашай памяці на крылах часу. Але ёсць падзеі, якія назаўсёды застануцца з намі. І як бы нейкім чынам дзеляць жыццё на «да» і «пасля». І, лічу, што такой знакавай падзеяй для большасці мужчын з’яўляецца служба ў арміі. Гэта момант, калі чалавек пакідае юнацтва і бярэ на сябе адказнасць за мірнае жыццё сваёй сям’і, свайго народа, бярэ на сябе адказнасць за лёс сваёй краіны. І вам, дарагія, таксама прыйшла пара несці з гонарам самаахвяраванне, годнасць, дзякуючы якім многія-многія пакаленні нашых продкаў здолелі захаваць для нас нашу зямлю. І мы жывём у спакойнай, мірнай дзяржаве, будуем будучыню, працуем, гадуем дзяцей.

Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image