КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Изображение новости

У госці да сям’і Аляксандра і Валянціны Скрабейка з аграгарадка Альшаны завітала невыпадкова. Зусім нядаўна Валянціна атрымала галоўную ўзнагароду для жанчыны –
ордэн Маці.

– Ой, пачакайце крыху, зараз усіх падрыхтую для здымка. Якраз Валодзя з Волей прыйдуць са школы, яны таксама хочуць у газету. Я ім учора гаварыла, што вы прыедзеце, – усміхаючыся, папрасіла Валянціна.





Пакуль клапатлівая маці шукала неабходныя сукенкі, мы разгаварыліся з Аляксандрам.
– Цікава, а хто з вас галоўны ў сям’і? – спытала мужчыну.
– Канешне, жонка! – нават не задумваючыся, адказаў ён. – І мне вельмі пашанцавала быць пад яе кіраўніцтвам (смяецца). Па-першае, у маёй каханай моцна развіта жаночая інтуіцыя, таму яна амаль не памыляецца. Па-другое, калі маёй жонцы добра, то добра ўсім. І я па-сапраўднаму шчаслівы, калі шчаслівая яна. Для мяне галоўнае – бачыць бляск у яе карых вачах, у маіх каханых карых вачах.
Менавіта вочы і запалі ў сэрца юнаку, калі разглядаў фота Валянціны ў тады яшчэ папулярнай сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Напісаў, папрасіў сустрэцца. Дзяўчына адказала не адразу. Як прызналася потым, трымала інтрыгу, правярала, наколькі настойлівы патэнцыяльны кавалер. Яна ж дама сур’ёзная, абы-хто ёй не трэба.

Пасля заканчэння школы ў 2007 годзе, Валянціна разам са стрыечнай сястрой Алінай (якая, дарэчы, атрымала ордэн Маці ў той жа дзень) паступілі ў Новазыбкаўскі прафесійна-педагагічны каледж, які знаходзіцца ў Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Сярод некалькіх спецыяльнасцяў, выбралі інфарматыку і чатыры гады вывучалі яе на дзённым аддзяленні.
– У бацькоў былі добрыя знаёмыя з горада Новазыбкаў, якія ім параілі накіраваць нас туды вучыцца. Упэўнілі, што і адукацыю якасную атрымаем, і дысцыпліна жалезная будзе. Сапраўды, не хлусілі – і тое, і другое аказалася праўдай. Патрабаванні да навучэнцаў былі значна большыя ў параўнанні са школай, вельмі моцная база. Мы з сястрой да ночы штудзіравалі дапаможнікі, каб проста залік атрымаць, не гаворачы ўжо пра экзамен. І дадому рэдка прыязджалі, ніколі не спазняліся і стараліся не адпрошвацца без важнай прычыны.
Спачатку дакаралі бацькам, маўляў, куды вы нас, зусім дзяцей, адправілі? А зараз я ўдзячна ім, паколькі каледж стаў сапраўднай школай жыцця, якая навучыла самастойнасці, смеласці, адказнасці і цвёрдасці духу.

Пасля заканчэння каледжа Валянціна вярнулася ў Альшаны, дзе ўладкавалася настаўнікам інфарматыкі ў сярэднюю школу № 1. Калектыў прыняў вельмі цёпла сваю былую вучаніцу, бо ведалі – лідарскіх якасцяў ёй не займаць.
І вось якраз у гэты перыяд і адбылася лёсавызначальная сустрэча з Аляксандрам. Ён доўга не вагаўся і прапанаваў руку і сэрца праз паўгода пасля знаёмства. А 31 снежня 2012 года Валянціна падарыла свайму каханаму самы дарагі падарунак – сына Данііла.
– Гэта было падобна на казку, – прыгадвае жанчына. – Ведаеце, такое адчуванне, што свет стаў яшчэ большым, яшчэ прыгажэйшым. Мацярынства – непараўнальнае ні з чым пачуццё. І я тады ўжо зразумела, што хачу многа дзяцей.
У маёй гераіні пачаўся працяглы дэкрэтны водпуск. Праз тры гады ў сям’і нарадзіўся сын Уладзімір, якога назвалі ў гонар дзядулі.

– Пра майго бацьку Уладзіміра Паўлавіча трэба асобна згадаць, бо гэта – дзядуля ад Бога, – кажа Валянціна. – Як ён любіць сваіх унукаў – не перадаць словамі! Дня не ўяўляе, пакуль іх не паняньчыць. Мы ж сваімі сіламі дом пачалі будаваць, парнік вялізны трымалі, соткі. Працавалі з ранку да вечара. Добра, што побач знаходзіўся наш участак, які дастаўся ў спадчыну ад бабулі. Таму бацька заўсёды нас выручаў, і мы ведалі, што на яго можна разлічваць у любы момант. Як і на маю маці Раісу Пятроўну, якой таксама вельмі ўдзячна. Бо яна перадала нам з сястрой Галінай мудрасць, якая так неабходна ў сямейным жыцці. Дарэчы, мая сястра таксама ўладальніца ордэна Маці, нават дзеці ў нас прыкладна ў адзін час нараджаліся. І сястра для мяне самая лепшая, надзейная, разумная, вясёлая, добрая сяброўка. Дык вось, маці заўсёды вучыла, што пабудаваць моцныя саюзы – найбольш важная работа ў жыцці, якая патрабуе многа цярпення і сілаў. Таксама навучыла нас аб’ядноўвацца, калі ўзнікаюць складаныя сітуацыі. Бо дужы род заўсёды выратуе і дапаможа.
А пакуль будаваўся дом, большала і сям’я Скрабейкаў. Яшчэ праз год з’явілася доўгачаканая дачушка Вольга. Ванечцы зараз шэсць гадоў, а самай малодшай гарэзлівай Анечцы два з паловай гадочкі. Валянціна нейкім неверагодным спосабам сумяшчала клопаты па вялікай гаспадарцы, мацярынства і вучобу ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. Шамякіна, у якім пяць гадоў на завочным аддзяленні атрымлівала спецыяльнасць настаўніка рускай мовы і літаратуры.
– На сесіі ездзіла і цяжарная, і адразу пасля нараджэння дзяцей. Усяго хапала, але вучылася добра, у арсенале былі веды, набытыя ў каледжы. Выкладчыкі здзіўляліся, казалі, вось якія жанчыны на Палессі ўнікальныя, усё паспяваюць, – узгадвае маці-гераіня.
Што праўда, то праўда. У лютым гэтага года Валянціна нарэшце выйшла на работу. Вярнулася ў сваю родную школу на пасаду педагога сацыяльнага пакуль на палову стаўкі. Спа-дзяецца, што далей з’явіцца магчымасць выкладаць, бо вельмі любіць вучняў, з якімі лёгка знаходзіць агульную мову.
– Валянціна, як маці пяцярых дзяцей, падзяліцеся сваімі сакрэтамі выхавання, – задаю ключавое пытанне.

– Ды няма ў мяне ніякіх сакрэтаў, – смяецца Валянціна. – Мы проста са сваімі дзецьмі – адна каманда. У школьныя гады я была нязменнай удзельніцай зборнай па валейболе, нават пасля нараджэння першага дзіцяці яшчэ гуляла. Дык вось, у каман-дзе ўсе накіраваны на перамогу. Так і сіла сям’і – у згуртаванасці. Дзеці бачаць, што робім мы, далучаюцца, і ўжо разам рухаемся наперад. Мы на поле і яны з намі, тым больш ведаюць – пасля работы будзе шыкоўны пікнік. Я дома кулінару, вось і Вова мой аднаго разу самастойна прыгатаваў кексы з ягадамі. Данііл бачыць, што я стамілася, – хутка дасць загад малым, каб парадак навялі. Разам з тым нашы дзеці – вольныя таварышы. З мужам заўсёды імкнемся зразумець, што ім важна. Вольцы спорт падабаецца больш, чым матэматыка, нічога страшнага, хай спрабуе. Ганначка шпалеры новыя памалявала, можа, будзе мастачкай. Хутка яна вырасце, паклеім новыя шпалеры, цацкі не будуць валяцца па ўсёй хаце, а дзяцінства ўжо не вернецца. Гэта я – маці пяцярых дзяцей – ведаю дакладна. Хлопчыкі просяцца на ярмарку з намі, каб паспрабаваць сябе ў якасці гандляроў – калі ласка. Я люблю падарункі рабіць, і мой Ванечка ўжо сваёй любімай цётцы Галіне форму для запякання на свае грошы купіў. У нас ёсць дзве суседкі – цудоўныя жанчыны, з якімі моцна сябруем, то і для нашых дзяцей яны сталі бабай Лідай і бабай Наташай.



Часта ўлетку мы распальваем агонь і ў вялізным казане гатуем плоў для ўсіх – дзяцей, іх сяброў, нашых родных, бацькоў, суседаў. А прыправамі для гэтага плова з’яўляюцца душэўныя размовы, смех дзетвары, карысныя парады старэйшых, цікавыя аповяды, вясёлыя жарты і, канечне, удзячнасць Богу за ўсё, што маем. Гэта і ёсць шчасце! – у адзін голас кажуць мае суразмоўцы.

Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара і з сямейнага архіва Скрабейкаў

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image