КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости На мінулым тыдні вынікі раённага тура рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2021» падвялі ў раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Вышэйназваны конкурс стаў ужо традыцыйным у нашай краіне. Прыемна, што практычна ва ўсе гады сярод удзельнікаў і пераможцаў абласнога і рэспубліканскага тураў прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва са Століншчыны. Старшыня раённай арганізацыі БСЖ Таццяна Лабадзінская агучыла сёлетнія намінацыі конкурсу, а таксама запрасіла жанчын-удзельніц зрабіць візітную картку. Дарэчы, на раённым узроўні нашы жанчыны праявілі актыўнасць і выступілі ва ўсіх намінацыях. Так, у намінацыі «Не старэюць душой ветэраны» пераможцай стала Людміла Кісель, якая была старшынёю раённай арганізацыі БСЖ з 1996 па 2010 гады. Газета публіквала артыкул пра дзейнасць Людмілы Пятроўны, якая ў свой час узначальвала раённы Савет дэпутатаў, а таксама была актыўнай удзельніцай грамадскіх арганізацый. Сваю «Актыўную грама-дзянскую пазіцыю» выказала старшыня Столінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Цупа. Напэўна, многія з жыхароў раёна добра ведаюць урача, можна сказаць, медыка па жыцці і прызванні, Вольгу Вабішчэвіч. Больш за сорак гадоў Вольга Сямёнаўна аддае сваёй любімай і самай гуманнай справе – лечыць людзей. Лагічным было тое, што яна была прадстаўлена ў намінацыі «Сэрца аддаю лю-дзям». Дырэктар Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Ніна Вайцяхоўская робіць першыя, але ўдалыя і станоўча ацэненыя крокі на гэтай кіруючай пасадзе. І тут дарэчы сказаць, што калі і молада, то зусім не зелена. Ніна Уладзіміраўна ў сваёй візітнай картцы, дарэчы, зробленай з цеплынёю і павагай калегамі і выхаванцамі, пазнаёміла са сваімі буднямі – як дырэктара і як выкладчыка. І яе намінацыя называецца «Паспяховы кіраўнік». Адна з адметнасцяў Століншчыны – гэта яе мна-гадзетныя маці. «Мацярынская слава» – так называецца намінацыя, прадставіла якую Вольга Строк, дырэктар Столінскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, пераможца раённага конкурсу «Сям’я года» і шчаслівая маці трох дзетак. «Гаспадыняй сяла» стала старшыня Стружскага сельвыканкама, старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ Ніна Ліпская. Вядома, што нялёгкая справа на жаночых плячах – несці адказнасць за вяскоўцаў, вырашаць іх праблемы, наводзіць парадак на тэрыторыі, ды яшчэ і заклікаць да належных паводзін асацыяльных элементаў. Але Ніна Іванаўна з гэтым спраўляецца на выдатна. Не толькі хлебам адзіным жыве чалавек. Ён цікавіцца і прыгажосцю, культурнай спадчынай, духоўнымі патрэбамі. Напрыклад, Святлана Аблавацкая, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Столінскага ТЦСАН, даўно вядома як аматар цікавых дэкаратыўных вырабаў. Прычым, спасцігала азы самастойна і працягвае рабіць гэта і далей. Ад кветак, элементаў інтэр’еру да лялек і шмат яшчэ чаго. Сваімі здабыткамі Святлана Леанідаўна шчыра дзеліцца з наведвальнікамі аддзялення. Было лагічным прадставіць яе ў намінацыі «Духоўнасць і культура». У ходзе сумеснага пася-джэння праўленняў раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын» і «Беларускі фонд міру» ўсе удзельніцы конкурсу атрымалі Падзячныя лісты і падарункі. А ў абласным этапе конкурсу Століншчыну будуць прадстаўляць дзве жанчыны – Людміла Кісель і Ніна Вайцяхоўская. Алена КЛІМУШКА
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image