КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
«Відзіборскі» ўвазе правяраючых былі прадстаўлены пяць камбайнаў – тры з якіх зусім новыя і былі куплены ў пачатку гэтага года. Новае яно новае, але праверыць дадатковую работу светлавой сігналізацыі лішнім не будзе. Ад спраўнай работы такой сігналізацыі залежыць бяспека ўдзельнікаў дарожнага руху. Усё ж камбайн – гэта буйнагабарытная тэхніка. Калі яна збіраецца ў калону, то абагнаць або апярэдзіць яе даволі праблематычна. Калі дадаць, што часам тэхніка затрымліваецца ў палях максімальна доўга і вяртаецца дадому зацемна, то спраўнасць светлавой сігналізацыі набывае жыццёва важны падтэкст.

– У цэлым гаспадаркі, а мы ўжо праверылі 11 з 15, заўсёды падыходзяць да праходжання тэхагляду адказна, – кажа загадчык сектарам па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Віталь Кавальскі. – Працэнт праходжання агляду камбайнаў з першага разу – 100 працэнтаў. Бываюць нюансы, якія аператыўна ліквідуюцца ў ходзе правядзення агляду. Адзначу, што гэтыя недахопы ніяк не ўплываюць ні на работу агрэгатаў і вузлоў, ні на бяспеку дарожнага руху.
У КСУП «Рухчанскі» на пляцоўцы каля мехдвара агляду чакалі чатыры камбайны, для аднаго з якіх цяперашняя ўборка стане першай. Чаго не скажаш пра двух іншых, для якіх гэта будуць ужо 15-я і 18-я ўборкі. Але старыя яшчэ ў страі і здольныя справіцца з задачамі. Галоўнае – гэта хто імі кіруе!


– На сёння ўсе экіпажы сфарміраваны і гатовы прыступіць да работы, – рэзюмаваў Валерый Багатка. – Галоўнае, каб дажджы не перашкаджалі.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image