КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Изображение новости Мне заўсёды было цікава, як бачаць навакольны свет мастакі. Той жа захад сонца, снегапад, птушак, што ляцяць у вырай, рознакаляровае лісце пад нагамі і ажыўленую вуліцу. І як потым атрымоўваецца перанесці гэта на палатно, падкрэсліваючы кожную дробязь? Праўда, што мастакі ўмеюць бачыць скрозь час і прастору? І ці ёсць шанс у штучнага інтэлекту перасягнуць людзей? Магчымасць задаць гэтыя і іншыя пытанні з’явілася пры знаёмстве з мастаком, настаўнікам выяўленчага мастацтва Давыд-Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў Міхаілам Сысам. Гэты таленавіты чалавек – паляшук. Нягледзячы на альшанскае прозвішча, нарадзіўся, дзе і жыве дагэтуль, у аграгарадку Беражное. Мастацкі талент перадаўся ад бацькі Паўла Андрэевіча, які доўгі час працаваў мастаком-афарміцелем у мясцовым калгасе. Трэба нагадаць, што раней такая пасада была нароўні з брыгадзірам ці механізатарам у кожнай гаспадарцы. Агітацыйныя плакаты, насценныя газеты, афішы, партрэты лепшых работнікаў і выявы працоўных будняў – усё гэта справа рук мастака-афарміцеля. Больш таго, у яго абавязкі ўваходзіла афармленне залаў, кабінетаў, тэматычных куткоў. Цяпер на змену жывым рукам прыйшлі камп’ютарныя тэхналогіі, такі час… А тады маленькім хлопчыкам пасля школы Міхаіл стрымгалоў бег на работу да бацькі, каб патрымаць фарбы і пэндзаль, а калі дазволяць, то і дапамагчы. Таму пытанняў наконт будучай прафесіі не было, і пасля заканчэння Беражноўскай сярэдняй школы паступіў у цяперашні Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў. І ў майстэрню да бацькі вярнуўся ўжо дыпламаваным спецыялістам. Прыйшоў у школу мастацтваў у 2008 годзе, дзе працуе і зараз. Карціны піша радзей. Нядаўна праходзіла выстаўка ў Століне, на якой сярод іншых былі і работы майго суразмоўцы. Любімы накірунак – жывапіс, асабліва пейзажы. Натхняецца творчасцю Ісака Левітана, Канстанціна Каровіна, Васіля Паленава, з арыгіналамі работ якіх знаёміўся ў Трэццякоўскай галерэі, Эрмітажы, Дзяржаўным Рускім музеі. Упэўнены, што лепшы фотаапарат – гэта вочы, таму часта піша па памяці, хоць і пленэры толькі вітае. Сярод землякоў лічыць вялікімі мастакамі Аляксандра Харашуна і Сяргея Місюна. Сцвярджае, што прырода беларускага Палесся прыгожая ў любую пару года, галоўнае, знаходзіць магчымасць назіраць за ёй. Работы аўтарства Міхаіла Сысы знаходзяцца ў ЗША, Канадзе, Нідэрландах, Францыі і іншых еўрапейскіх краінах. – Цікава, хто ж з’яўляецца пакупніком вашых шэдэўраў? – Большасць – нашы землякі ці іх знаёмыя, – адказвае Міхаіл Паўлавіч. – Карціны для такіх людзей – часцінка радзімы. Памятаю, як мяне прасілі перанесці на палатно бярозы ў жытнім полі. Вось сапраўды складана ўстроены чалавек: спачатку з’язджае, а потым сумуе ўсё жыццё. Дзіўна, але ў цяжкія 90-ыя гады, нягледзячы на тое, што вакол дэфіцыт, недахоп рабочых месцаў і іншыя вынікі распаду савецкага саюза, людзі мелі патрэбу ў мастацтве. Карціна павінна размаўляць з тым, хто на яе глядзіць, бо яна жывая. Гэта імкнуся і вучням сваім данесці. – Значыць, вы не згодны, што сучасныя тэхналогіі возьмуць верх? – Канешне, не. Вось давайце возьмем работы знакамітых мастакоў, якія захоўваюцца ў галерэях усяго свету. Яны ж з гадамі толькі даражэйшымі становяцца, бо мастацтва – бессмяротнае. Аб’ядноўвае, збірае вакол сябе, лечыць і вучыць. Гэта і ёсць яго місія. – Міхаіл Паўлавіч, як вы лічыце – можна навучыцца быць мастаком альбо ім трэба нарадзіцца? – Як настаўнік адкажу, што кожнае дзіця ўнікальнае і мае здольнасці. Проста іх трэба своечасова разгледзіць і паступова развіваць. І, канешне, працавітасць неабходна, цярпенне і настойлівасць. Мяне асабліва радуе, калі вучань незадаволены сваёй работай, значыць, ёсць да чаго імкнуцца. Нездарма ж знакаміты Сальвадор Далі трапна прыкмеціў: «Не бойцеся дасканаласці, вам яе ніколі не дасягнуць». Сваіх вучняў не крытыкую, толькі падказваю, бо знішчыць жаданне тварыць можа адно непрыемнае слова. А вось зноў запаліць сэрца – задача з зорачкай. І Міхаіл Паўлавіч ведае, пра што гаворыць. Вучні школы мастацтваў пад яго кіраўніцтвам неаднаразова займалі прызавыя месцы раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. І на гэты навучальны год многа планаў і задач. Так што ў добры шлях!
Ганна МЕЛЬНІК Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image