КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости Якім павінен быць настаўнік? Упэўнена, што вучні Сямігосціцкай сярэдняй школы ў адзін голас адкажуць: «Як настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яніна Арлянін». Яніна Фёдараўна – прыклад адданасці сваёй прафесіі. – Добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш, – цытуе беларускага класіка Якуба Коласа мая суразмоўца. – Мне пашанцавала знайсці сваю дарогу з першага разу. Менавіта пашанцавала, бо на работу іду з радасцю, а гэта ў нашым хуткаплынным жыцці вельмі шмат значыць. Дзе нарадзіўся – там і згадзіўся Спяшаецца настаўнічаць Яніна Фёдараўна ў тую ж школу, дзе вучылася сама. Скончыла яе ў 2000-ым годзе з залатым медалём, таму хваляванняў наконт паступлення не было. Дзяўчына разумела, што веды трэба ёй, а не настаўнікам ці бацькам. Добра даваліся ўсе прадметы, але перавагу Яніна аддавала мовам. Паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова на філалагічны факультэт, на якім атрымлівала адразу дзве раўназначныя спецыяльнасці: настаўнік рускай мовы і літаратуры, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Да студэнтаў патрабаванні былі высокія, але дзяўчыну гэта зусім не засмучала. Заўсёды прагная да ведаў, рыхтавалася нават ноччу. Яніна адказная і пунктуальная. Ёй хапіла часу не толькі на студэнцкае, але і на культурнае жыццё. Хутка пазнаёмілася з Магілёвам. Пасля заканчэння ўніверсітэта вярнулася ў родную вёску. – Я вельмі люблю Сямігосцічы, бо тут мае родныя, маё дзяцінства, мая душа, – кажа яна. – Вельмі хачу, каб вёска развівалася. Не разумею людзей, якія цураюцца роднага куточка. Кнігі – лепшыя настаўнікі Яніна Фёдараўна мае шмат узнагарод з розных конкурсаў і мерапрыемстваў. Вучні пад яе кіраўніцтвам даследавалі назвы ўрочышчаў у ваколіцах вёскі, ставілі тэатралізаваныя пастаноўкі, пісалі вершы і творы розных жанраў, займалі першыя месцы па прадметных алімпіядах. Яніна Арлянін за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення атрымала Ганаровую грамату Брэсцкага аблвыканкама. Але найважнейшым сваім абавязкам лічыць зацікавіць сучасных, тэхнічна падкаваных дзяцей сваім прадметам. – Можа вас здзіўлю, але імкнуся, каб на ўроках беларускай літаратуры дзеці не адказвалі, а… размаўлялі, – дзеліцца Яніна Фёдараўна. – Каб яны смела разважалі, выказвалі свае думкі, аналізавалі. Творы пісьменнікаў і паэтаў – гэта ўжо самі па сабе настаўнікі. Яны вучаць нас быць справядлівымі, спагадлівымі, добрымі, цікаўнымі, адказнымі. Кожны аўтар і кожная кніга – гэта духоўнае ўзбагачэнне. Вучням старэйшых класаў абавязкова раю прачытаць «Людзі на балоце» Івана Мележа, бо падзеі, апісаныя ў гэтым рамане, адбываюцца на Палессі. Тэма вайны – гэта, безумоўна, Васіль Быкаў. Гісторыя асабліва раскрываецца ў творах Уладзіміра Караткевіча. Жыццёвая мудрасць добра падаецца ў зборніку Якуба Коласа «Казкі жыцця» або ў апавяданнях Змітрака Бядулі. Вельмі цікавы раман пісьменніка-земляка Георгія Марчука «Крык на хутары» . Што тычыцца адзнак, то «двойкі» – рэдкія госці на ўроках Яніны Фёдараўны. Упэўнена, што кожнага вучня спачатку трэба зразумець, пацікавіцца, што яму перашкаджае, пагаварыць, калі трэба. Нездарма ж ва ўніверсітэтах усе будучыя настаўнікі працяглы час вывучаюць псіхалогію. Дрэнную адзнаку паставіць лёгка, а вось даверлівыя адносіны з вучнем цяжка вярнуць. Лічу, што пахвала – больш дзейсны сродак выхавання, чым крытыка. Усё пачынаецца з сям’і Яніна Фёдараўна адзначае, што вялікую ролю ў прафесійным станаўленні адыгрывае мікраклімат у сям’і. З самага дзяцінства бацькі разумелі важнасць і неабходнасць адукацыі, таму школа – гэта было святое. Дарэчы, бацька Фёдар Міхайлавіч працаваў настаўнікам фізічнага выхавання ў гэтай жа школе, і ўменне знайсці агульную мову абсалютна з любым вучнем перадалося менавіта ад яго. Яніна Фёдараўна шчаслівая ў шлюбе, мае двух сыноў. Муж Аляксандр шмат гадоў працуе на хлебаробнай ніве, ён – адзін з лепшых механізатараў мясцовай гаспадаркі. Заўжды падтрымлівае жонку. Старэйшы сын Дзмітрый вучыцца на трэцім курсе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, хоча стаць педыятрам. У гэтую ж установу плануе паступаць і малодшы сын Павел, які зараз мэтанакіравана рыхтуецца да іспытаў. – Мае дзеці таксама рабілі выбар самастойна, – кажа мая суразмоўца. – Давер – гэта лепшы спосаб выхавання. Лічу, што самае важнае ў сучасным жыцці – гэта мірнае неба і спакой на нашай Зямлі, каб усе былі здаровымі. Тады будзе і шчасце, і жаданне працаваць, і асалода ад жыцця. У вольны час Яніна Фёдараўна любіць наводзіць хараство на прысядзібным участку, чытаць кнігі і бавіць час з сям’ёю. А яшчэ яна піша вершы, так мовіць, для сябе. Гэты талент адкрыла на першым курсе, калі патрэбна было хутка напісаць верш, які стварыла за ноч і прысвяціла, канешне, роднай вёсцы. Ганна МЕЛЬНІК Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image