КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Изображение новости У рамках Года міру і стварэння Столінскі раённы вучэбна-метадычны кабінет правёў акцыю «Чытаем разам аб дзецях-героях Вялікай Айчыннай вайны: «Маленькія героі вялікай вайны» ў 17 установах агульнай сярэдняй адукацыі. У вайне ўдзельнічала больш за 400 тысяч дзяцей, з іх 35 тысяч былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Гэтыя дзеці – партызаны, разведчыкі, салдаты. Дзеці, у жыцці якіх вайна стала адпраўным пунктам свядомага жыцця, і для многіх, якія нехаця імкліва памужнелі, але не паспелі вырасці… апошняй кропкай. Усё менш жывых відавочцаў, якія могуць нам расказаць пра гэта. Але ў нас ёсць кнігі і сярод іх шмат праўдзівых і цікавых гісторый. У захаванні памяці пакаленняў літаратура аб вайне застаецца адной з крыніц, якая фарміруе гістарычную свядомасць і пачуццё патрыятызму. І звыклыя словы «патрыятычнае выхаванне» напаўняюцца жывым, сапраўдным зместам: добрымі мастацкімі тэкстамі, успамінамі, размовамі пра гісторыю нашай Радзімы і асобныя чалавечыя лёсы. Інфармацыя аб праведзеных мерапрыемствах размяшчалася на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі пад тэгам #ЧитаемоДетяхГероях23 у форме відэазапісу чытання, прэзентацый, фотавыстаў. Гэта былі індывідуальныя, сямейныя, сумесныя чытанні ўслых і абмеркаванні лепшых твораў аб вайне, напісаных для дзяцей і падлеткаў аб дзецях-удзельніках вайны. Падчас мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках акцыі, прачыталі пра хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячо аб плячо з дарослымі ўсталі на абарону сваёй краіны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Іх было так шмат, гэтых юных герояў, што памяць не здолела захаваць усе імёны. Вядомыя і невядомыя маленькія героі Вялікай вайны, тысячамі ваявалі і гінулі на франтах і ў акупацыі. Яны стралялі з аднаго акопа: дарослыя салдаты і ўчарашнія школьнікі. Яны ўзрывалі масты, калоны з фашысцкай бронетэхнікай, закрывалі сваімі грудзьмі баявых таварышаў. Яны паказалі, якім вялізным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў. Аб гэтых героях чыталі навучэнцы, педагогі і бацькі сярэдніх школ № 1, № 2 г. Давыд-Гарадка, № 2 р. п. Рэчыца, № 2, № 3, № 4 г. Століна, № 1 аг. Альшаны, Белавушскай, Відзіборскай, Варанёўскай, Гараднянскай, Дубайскай, Лядзецкай, Альманскай, Плотніцкай, Рубельскай, Рамельскай, Стахаўскай, Харомскай сярэдніх школ. Удзел у акцыі дазваляе фарміраваць у маладога пакалення пачуццё дачынення да падзей Вялікай Айчыннай вайны, усвядоміць важнасць захавання гістарычнай памяці ў цяперашніх і будучых пакаленняў, а таксама павялічыць аўдыторыю, якая цікавіцца чытаннем кніг аб Вялікай Айчыннай вайне. Да ўдзелу ў гэтай акцыі, якая працягнецца да 9 мая, могуць далучыцца і іншыя ўстановы адукацыі. Надзея ГРЭЧКА
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image