Общество
Школьныя гады – гэта час не толькі адкрыццяў і першых сур’ёзных нагрузак, але і актыўнага росту арганізма. Тое, чым харчуецца дзіця на працягу навучальнага дня, непасрэдна ўплывае на яго паспяховасць, настрой і здароўе. Правільна накарміць дзіця – гэта не толькі запоўніць страўнік ежай, а і забяспечыць энергіяй, пажыўнымі рэчамі. Што й казаць: правільнае харчаванне – гэта важны ўклад у здароўе нацыі, які акупіцца актыўнасцю дарослых людзей заўтра. Карэспандэнт «НП» наведаў некалькі ўстаноў адукацыі раёна, каб паглядзець, як арганізавана харчаванне, што ўключана ў меню школьнікаў.
Фрытата, нагетсы, пельмені, запяканкі, дранікі, катлеты свіныя і рыбныя, шніцаль і біточкі курыныя... Не, гэта не старонкі кнігі кулінарных рэцэптаў, а стравы з рацыёну Хорскай СШ. Харчаванне тут, як і ў іншых школах, наладжана на трох перапынках. Па словах педагогаў, як правіла, дзяжураць старшакласнікі – разносяць талеркі з ежай па сталах. Што даспадобы прыходзіцца дзецям у першую чаргу? У спісе – нагетсы, курыныя катлеты, запяканкі. Навінкі гэтага года – вафлі са згушчаным малаком, пітныя ёгурты. Меншай папулярнасцю ў школьнікаў карыстаюцца салаты з марской капустай.
Читать далее