КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Изображение новости Успамінаючы дзяцінства, перад вачыма адразу паўстаюць нашы бабулі і дзядулі. Яны былі не толькі, так мовіць, галоўнымі аніматарамі, але і тымі людзьмі, якія фарміравалі нас як асобаў, будучых грамадзян сваёй краіны. Выхоўвалі ў нас характар і сілу волі, калі вучылі працаваць, а таксама ўменне радавацца дробязям. Пашанцавала мець такую бабулю ўнукам Ніны Мазговай з в. Альгомель. Яшчэ мінаючы агарод Ніны Іванаўны, заўважыла амаль ідэальны парадак у ім. – Гэта справа рук маіх унукаў, – пахвалілася жанчына. – Можна сказаць, што я толькі ўраджай правяраю, а так яны самі садзяць, сеюць, што іх душа пажадае, а потым з нецярпеннем чакаюць, калі ўсё паспее. Унучка Маргарыта прыехала разам са старэйшым братам Елісеем з Пінска. Ён, як сапраўдны падлетак, аказаўся немнагаслоўным, а вось дзяўчынка расказала, што добра малюе, любіць рабіць падарункі сваімі рукамі. Дзеці сына Івана – Серафім, Марыя і Анастасія – жывуць у Вялікім Малешаве, але штодзень бываюць у бабулі ў Альгомелі. Серафім марыць у будучыні стаць настаяцелем храма, на ўсе святы наведвае царкву, шмат чытае праваслаўнай літаратуры. Прыязджаюць і дзеці дачкі Алесі, якая таксама па-суседству жыве, – Елізар, Віталіна і Раман. Яшчэ дзве ўнучкі Жасміна і Паліна ўжо параўнальна дарослыя – па 19 і 17 гадоў маюць, таму да бабулі заязджаюць радзей. – Тут весела, бабуля і дзядуля вельмі добрыя і ласкавыя, расказваюць цікавыя гісторыі. Увогуле, ёсць чым заняцца, а яшчэ ў бабулі самы смачны суп, – дзеляцца ўражаннямі ўнукі. Ніна Іванаўна – супербабуля, бо знайшла ключыкі да дзіцячых душ. Яна немясцовая, прыехала за мужам з вёскі Пяшкова Іванаўскага раёна 41 год назад. Усё жыццё працавала даяркай і толькі ў гэтым годзе пайшла на заслужаны адпачынак. З мужам нарадзілі і выхавалі чатырох дзяцей. – Спадзяюся, мы сталі добрым прыкладам для нашых дзяцей і ўнукаў. Зараз муж пасля хваробы, некалькі інсультаў перажыў, але не можа сядзець без справы. Адказвае за мужчынскае выхаванне ўнукаў, гаспадарку з імі даглядае, лепш сказаць, дае ім заданні. А дзяўчынкі каля мяне ходзяць, есці з імі гатуем, агародніну марынуем, зёлкі розныя збіраем. Асабліва цукаты яны любяць, вось і робім запас на зіму. Прывучаю іх працаваць і толькі на свае сілы разлічваць. Яшчэ вучу спагадлівасці і дабрыні, каб нераўнадушнымі былі і смелымі, маглі за сябе пастаяць, калі спатрэбіцца. Жанчына дзеліцца з намі сваімі разважаннямі: – З дзецьмі трэба размаўляць, расказваць, паказваць, тады ім будзе цікава. І чым раней гэта пачынаць, тым лепш. Дзеці ўспрымаюць усё, што бачаць, таму дарэмна іх увагу адцягваць ад тэлефона, калі сам у ім бясконца сядзіш. У нашага народа духоўная спадчына вельмі багатая, таму я лічу сваім абавязкам яе перадаць. У доме свекрыві, якой, на жаль, не стала ў гэтым годзе, я пакінула ўсё, як было пры яе жыцці. Музей арганізавала, адным словам, не выкінула ніводнага глечыка ці дзяругі. На Купалле дасталі з прабабулінага куфра некаторыя кашулі, а нейкія самі пашылі. Расказвала ўнукам пра папараць-кветку, пра традыцыі, якія былі ў нашых продкаў. Мы на любое свята з імі, так сказаць, культурную праграму ладзім. На Стары Новы год яны апранаюць прыгожыя шаліноўкі і ідуць шчадраваць усёй гурбой. На Вялікдзень расказваю пра сэнс гэтага свята, як і пра Тройцу. У царкву ходзяць – дзеці павінны разумець сваю веру. І свецкія святы не мінаем. Асабліва Дзень Перамогі ўшаноўваем, я ім пра свайго дзядулю расказваю, як ён прыйшоў пасля вайны і як страціў зрок напрыканцы свайго жыцця. Фільмы розныя глядзім, маё ж пакаленне яшчэ добра памятае ветэранаў. Трэба захоўваць памяць, дасць Бог, потым яны перададуць сваім дзецям і ўнукам мінулае свайго народа і роднага куточка, сваёй Радзімы. Ганна МЕЛЬНІК Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image