КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости

Традыцыйна першая нядзеля верасня – Дзень беларускага пісьменства. Гэты дзень закліканы нагадаць нам пра нашы карані, духоўнае, літаратурнае багацце народа, яго гісторыю і традыцыі. Свята ўзяло свой пачатак у 1994 годзе ў Полацку. З таго часу штогод шырока святкуецца Дзень беларускага пісьменства ў розных гарадах Беларусі. Сёлета цэнтрам беларускага слова стаў Слонім. На Століншчыне да гэтага дня праходзяць самыя розныя мерапрыемствы. У іх цэнтры стаяць нашы беларускія пісьменнікі, а таксама настаўнікі роднай мовы і літаратуры. І першы ўрок новага навучальнага года сёлета будзе прысвечаны беларускаму слову, нашай Радзіме. Ва ўсіх установах ён пройдзе пад назвай “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”. Большасць урокаў у гэты дзень правядуць настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Сярод іх настаўніца Лядзецкага НПК яслі-сад СШ Святлана Ханавец, настаўніца Рухчанскай школы Валянціна Колб і настаўнік Стахаўскай Ігар Дзянішчыц. На свае першыя ўрокі настаўнікі пойдуць з добрым настроем, прыгожым беларускім словам, якое будзе гучаць не толькі ў Дзень беларускага пісьменства, а і на кожным уроку роднай мовы. Таццяна СЕГЕН Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image