КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости 14 лютага – сумная дата ў гісторыі вёскі Варані. Памяць пра яе ўвекавечана на плітах мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Варані – гэта сястра Хатыні, з падобным жахлівым лёсам. Трагедыя адбылася ў 1943 годзе. Чорная дата ў гісторыі раёна, якая перакрэсліла ўсё: жыцці, лёсы, планы і мары заўтрашняга дня... і назаўжды забрала нашых суайчыннікаў. Фашысцкія карнікі спалілі вёску з часткай яе жыхароў. Праўда, большасці жыхароў удалося выратавацца дзякуючы таму, што іх папярэдзілі аб небяспецы партызанскія сувязныя. Жыхары вёскі неаднаразова дапамагалі партызанам, былі іх сувязнымі, самі станавіліся партызанамі. Вось фашысты і вырашылі так жорстка расправіцца з варанёўцамі, каб правучыць іншых. Ужо каторы год менавіта 14 лютага мы наведваем Варані, каб у журботным маўчанні аддаць даніну памяці нашым землякам – ахвярам страшнай вайны, і нагадаць падрастаючаму пакаленню ўсе жахі таго жудаснага часу, якія не павінны паўтарыцца. Мы, беларусы, мірныя людзі, і мы не павінны дапусціць таго, каб на нашай зямлі зноў пралілася кроў. Нашы дзяды і прадзеды цаной уласнага жыцця прынеслі нам спакой і мір, якія мы павінны берагчы і памнажаць. І ніяк інакш.
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image