КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости За плячыма апошні званок, выпускныя і цэнтралізаваныя экзамены, а значыць, прыйшоў час выпускнога балю. Традыцыйна на плошчы Леніна райцэнтра сабраліся бацькі, педагогі і выпускнікі школ горада, каб разам адсвяткаваць пачатак новага шляху ўчарашніх школьнікаў. Сёлета 11 класаў скончылі 676 выпускнікоў, з іх 53 – медалісты (49 – залатых і 4 – сярэбраных). 20 выпускнікоў па выніках цэнтралізаванага экзамена маюць 100 балаў. 996 выпускнікоў 9 класаў, 58 з іх скончылі школу з пасведчаннямі аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі. – Сёння цудоўнае свята, якое бывае толькі адзін раз у жыцці – выпускны вечар. Наперадзе новыя магчымасці, часам – складанасці, і новае, ужо дарослае, самастойнае жыццё, – адзначыў кіраўнік раёна. – Мы шчыра ганарымся, што на Століншчыне цудоўнае пакаленне – ра-зумныя, прыгожыя, таленавітыя маладыя людзі з вялікім інтэлектуальным і творчым патэнцыялам. Жадаю, каб у новым жыцці ў вас усё атрымалася. Каб вы адбыліся ў прафесійным плане, знайшлі прымяненне сваім ведам и развівалі здольнасці. На вас ускладзены вялікія надзеі, таму што менавіта вам ствараць будучыню нашага раёна, вобласці і нашай Беларусі! Шчыра спадзяюся, што вы на ўсё жыццё захаваеце ў сваіх сэрцах пачуццё глыбокага прызнання, павагі да вашых бацькоў і настаўнікаў. Гэтыя мудрыя і клапатлівыя людзі доўгія гады былі побач і падтрымлівалі ва ўсім, аддавалі вам частку ўласнай душы і дапамагалі пераадольваць цяжкасці. Памятайце, дзе б вы ні былі, і кім бы вы ні сталі, вашы першыя крокі ў далослае жыццё пачаліся з роднай столінскай зямлі! Старшыня райвыканкама ўручыў залатыя медалі выпускнікам школ райцэнтра. З гонарам на святочную сцэну разам са сваімі дзецьмі падымаліся і бацькі. Самыя актыўныя, ініцыятыўныя, крэатыўныя і спартыўныя рабяты атрымалі таксама ўзнагароды ад начальніка аддзела па адукацыі Кірыла Мяснікава, начальніка аддзела культуры Васіля Зарубы, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вадзіма Зарубы, начальніка аддзела па спорту і турызму Яўгенія Пішчыка. Як заўжды, яскравымі і захапляльнымі былі танцавальныя кампазіцыі ў выкананні ўчарашніх школьнікаў. Нават надвор’е саступіла перад націскам маладосці – дожд сціх і дазволіў выпускнікам паказаць сябе ва ўсёй красе. Няхай вам заўжды шчасціць, дарагія нашы дзеці! Алена КЛІМУШКА Фота Уладзіміра ДАМАШЧУКА
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image