КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости Тое, што напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, хлопчыкі і дзяўчынкі з Глінкаўскай і Стружскай сярэдніх школ наведалі з экскурсіяй пагранічную камендатуру «Рэчыца» – даволі сімвалічна. Менавіта пагранічнікі першымі прынялі нечаканы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Брэсцкай крэпасці. – Падобныя мерапрыемствы мы праводзім часта, – расказаў ваенны камісар Сяргей Патрубейка, які выступіў ініцыятарам экскурсіі. – І не толькі да Дня абаронцаў Айчыны. У гэтым спісе і Дзень Перамогі, і Дзень Незалежнасці, і іншыя дзяржаўныя святы. У ходзе цікавай экскурсіі дзеці могуць азнаёміцца са спецыяльнай тэхнікай, узбраеннем, бытам ваеннаслужачых, а таксама пакаштаваць сапраўдную салдацкую кашу. На маю думку, такія мерапрыемствы вельмі важна праводзіць сярод падлеткаў. Асабліва сёння, калі пытанні патрыятызму становяцца на першы план. Хто ведае, магчыма, хтосьці з сённяшніх хлопчыкаў у хуткім часе стане афіцэрам і будзе сапраўдным абаронцам Айчыны. Я скажу коратка, але ёмка – сёння абаронцам павінен быць кожны! Сваімі меркаваннямі падзяліўся і намеснік каменданта пагранічнай камендатуры «Рэчыца» па ідэалагічнай рабоце Віталь Кулеш: – За шэсць гадоў, якія я служу ў камендатуры, у нас на экскурсіі пабывалі сотні мясцовых хлопцаў і дзяўчат рознага ўзросту. Мабыць, не было такой школы, хто не быў у Рэчыцы. Мы стараемся паказаць дзецям рэальныя ўмовы нашай службы і адразу папярэджваем, што яна – нялёгкая. І тым прыемней, калі потым заўважаеш гэтых рабят, падчас тэрміновай службы ў пагранічных органах. Мы бачым, што дзецям вельмі падабаецца агляд спецыяльнай тэхнікі, ўзбраення. А найбольш – калі яны бачаць, як працуюць кінолагі разам са сваімі сябрамі-сабакамі. Магу толькі сказаць, што мы адкрытыя для ўсіх навучальных устаноў раёна. Каб трапіць да нас – дастаткова толькі патэлефанаваць нам – і мы дамовімся. Асабліва запамінальныя такія сустрэчы напярэдадні розных святаў. Аляксандр НІКІФАРЭНКА Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image