КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости Больш за 9 000 вёсак Беларусі былі знішчаны фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 627 з іх – спалены разам з жыхарамі. У гэтым спісе і нашы Варані. Сёння, 14 лютага, споўнілася 80 гадоў з таго дня, калі ў адным з хлявоў былі варварскі забітыя і спаленыя жывымі мірныя жыхары. Аб трагічным лёсе сёння нам нагадвае помнік, які быў усталяваны і адкрыты больш за 40 гадоў таму – у гонар Дня Перамогі – 9 мая 1981 года. Непасрэдных відавочцаў таго генацыду варанёўцаў не засталося, але ёсць тыя, каму гэтую жахлівую гісторыю пераказалі іх бацькі, якія ўцяклі ў лес і тым самым выратавалі сабе жыццё. Адны з іх – бацькі Віктара Буйніча, які зараз з’яўляецца старастай Варанёў, і з якім мы сустрэліся напярэдадні трагічный даты. – Аб жахах таго дня мне расказвала маці, якой было тады 18 гадоў, – з болем расказвае Віктар Аляксеевіч. – 14 лютага 1943 года назаўжды застанецца ў нашай памяці. У той чорны дзень частцы жыхароў удалося выратавацца. Ноччу, рызыкуючы жыццём, у вёску дабраліся два партызанскія сувязныя Антон Мельнік і Піліп Бабіч, будзілі людзей і расказалі ім пра небяспеку. Хто паслухаў – застаўся жыць. А хто застаўся дома – аб іх сумным лёсе мы цяпер ведаем. Антон Данілавіч Мельнік пазней узгадваў, што падслухаў размову гітлераўцаў аб плане знішчэння Варанёў. Размова ішла аб тым, што ноччу карніцкія падраздзяленні павінны былі акружыць вёску і ў чатыры гадзіны раніцы спаліць цалкам усё разам з жыхарамі… Многім удалося ўцячы ў лес. Казалі, што немцы прыходзілі ў шаленства, калі заходзілі ў пустыя дамы. А каго знаходзілі – выганялі на вуліцу на мароз без адзення. Збіралі ў адзін натоўп і вялі да ўскрайку вёскі, сагналі людзей у хлеў, зачынілі дзверы і падпалілі. І сёння, аналізуючы ўсе выпадкі, можна прыйсці да высновы, што Вялікая Айчынная вайна не была проста вайной з нейкімі акрэсленымі канвенцыямі, якія ахоўваюць мірнае насельніцтва. Гэта быў сапраўдны ГЕНАЦЫД беларускага народа! І тое, што рабілі фашысты – гэта форма масавага гвалту, які здзяйсняўся з намерам знішчыць, цалкам ці часткова, нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу. Дакладная колькасць ахвяр да гэтага часу невядома. Удзячныя нашчадкі на месцах трагедыі ўсталявалі абеліск і гранітную стэлу, а каля школы – помнік загінуўшым у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі аднавяскоўцам. Памяць аб трагедыі Варанёў жывая! – Маё пакаленне не ведае, што такое вайна, – гаворыць Віктар Буйніч. – На шчасце, не ведаюць, што такое вайна, нашы дзеці, унукі… Ад нашых бацькоў і блізкіх, а таксама з літаратурных крыніц мы ўсвядомілі, што вайна – гэта страх, боль, горыч, смерць, слёзы. На вялікі жаль, сярод нас сёння ўжо практычна няма ветэранаў – апошніх сведак вайны. Хто раскажа нашым дзецям аб вайне так, як казалі пра гэта яны? Успаміналі кожнае імгненне і дрыготкімі рукамі трымалі кветкі Перамогі. Але мы павінны памятаць, не маем права забыць, а яшчэ расказаць дзецям так, каб яны зразумелі, адчулі. Аляксандр НІКІФАРЭНКА Фото аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image