КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости

Тысячы жыхароў і гасцей горада Століна з кветкамі ў руках прынялі ўдзел у святочным парадзе «Звініць Перамогай май квітнеючы» з нагоды вялікага свята кожнага беларуса – Дня Перамогі. Мінуў ужо 81 год з таго часу, калі над Рэйхстагам у Берліне залунаў чырвоны сцяг – Сцяг Перамогі – што азначала перамогу савецкага народа над «карычневай чумой» 20-га стагоддзя.
І на працягу больш за восем дзясяткаў гадоў мы памятаем аб подзвігах нашых звычайных салдат, афіцэраў і генералаў, партызанаў і работнікаў тылу. Партрэты ў руках нашчадкаў многіх з іх і сёння крочаць на парадах па гарадах і вёсках Беларусі ў Шэсці пакаленняў у рамках патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».




Столін
Галоўны мітынг «Звініць Перамогай май квітнеючы» прайшоў у райцэнтры.
Дзень Перамогі – дзень вялікай радасці для мільёнаў людзей. Але некаторыя краіны сёння спрабуюць перакруціць гістарычную праўду і аказваюць жорсткі націск на нас, мірных беларусаў. Іх не задавальняе, што мы жывём у мірнай краіне, развіваемся, ствараем сем’і, вырабляем якасную прадукцыю і супрацоўнічаем з многімі дзяржавамі. А мы павінны памятаць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Галоўнае – перадаць сэнс і традыцыі нашым дзецям і ўмець іх адстойваць.
У гэты велічны дзень жыхароў і гасцей Століншчыны павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Жыдзецкі, падкрэсліўшы незгасальную значнасць подзвігу пакалення пераможцаў:
– Мы ганарымся адважным пакаленнем пераможцаў, і наш абавязак перад імі – берагчы мір на сваёй зямлі і захоўваць праўду аб далёкай вайне, папаўняючы яе летапіс зацёртымі часам імёнамі, падзеямі і фактамі.
У даніну павагі да ўсіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлым у тылу ад голаду і жорсткіх пазбаўленняў да брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму была ўскладзена Гірлянда Памяці. Таксама любы жадаючы мог падысці да помніка і пакланіцца вызваліцелям.
Беларусы выстаялі і адбудавалі нанова нашу квітнеючую Радзіму! І сёння наш галоўны здабытак – мірная, стваральная праца на карысць роднай краіны – Рэспублікі Беларусь.
Завяршыўся святочны дзень рэспубліканскай патрыятычнай акцыяй «Спяём «Дзень Перамогі» разам!»
Святочныя мерапрыемствы таксама прайшлі амаль ва ўсіх населеных пунктах Століншчыны.



В Речице к месту празднования Дня Победы прошли колоны учащихся местных школ с портретами героев в руках, каждый из которых хранит историю судьбы, обожжённую войной. Традиционно представители трудовых коллективов предприятий и организаций возложили цветы к братской могиле освободителей рабочего посёлка.
Ко всем присутствующим обратился председатель сельисполкома Андрей Домащук:
– Примите самые искренние поздравления с праздником Великой Победы. Она досталась невероятной ценой: миллионы унесённых жизней, сожжёные деревни, разрушенные заводы, искалеченные судьбы. Погиб каждый третий. Беларусь навечно вписана в летопись Победы как символ несгибаемого народного духа. 9 Мая мы благодарим всех, кто подарил нам мир и свободу, боролся на фронтах и в тылу, возрождал страну в трудные послевоенные годы.
Настоятель храма Покрова Пресвятой Богородицы отец Павел отслужил панихиду. Минутой молчания все присутствующие почтили память погибших земляков.
В Давид-Городке торжество открыл председатель городского исполнительного комитета Вячеслав Стадник.




– 9 Мая – это не просто дата, это наша история, день нашей гордости, нашего величия и нашей памяти, который навсегда остаётся в наших сердцах как символ мужества, стойкости и единства. Мы в вечном долгу перед теми, кто подарил нам мир, весну и жизнь. Пока мы будем помнить об этой войне – мы будем жить, будет жить наша Родина – Республика Беларусь.
С приветственными словами к собравшимся обратились благочинный церквей Давид-Городокского округа Григорий Кожановский и заместитель председателя районной организации ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» Алексей Ровкач. Они напомнили о безграничном мужестве героев войны и их самоотверженной защите родной земли.
После митинга в городском сквере состоялся праздничный концерт. Солисты Дома культуры, детского дома творчества исполнили песни военных лет и песни Победы, представили танцевальные композиции.
Дзень Перамогі ў аграгарадку Альшаны традыцыйна пачаўся з шэсця пакаленняў. Узначалілі яго дырэктары школ № 1 Міхаіл Лемяза і № 2 Вольга Сімановіч.
Міхаіл Ільіч звярнуўся да сваіх землякоў, павіншаваў іх са святам і заклікаў берагчы памяць пра подзвіг нашага народа. Таксама выказаў словы падзякі ўсім, хто змагаўся за мір, старшыня Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта Віктар Гапко. Узяў слова і старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Новая Прыпяць» Аляксандр Мазоль, які падкрэсліў, што трэба не забываць, якую цану заплаціла наша краіна за Вялікую Перамогу над фашызмам.
Іх памяць жыхары самага вялікага аграгарадка Беларусі ўшанавалі хвілінай маўчання, а таксама ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым героям у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Як заўжды, мнагалюдна было 9 Мая ў вёсцы Сямігосцічы. Прыйшлі ўшанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны навучэнцы школы і іх землякі. Яны ўзгадвалі сваіх бацькоў, дзядоў, прадзедаў, якія змагаліся з фашызмам.
Імёны тых, хто не вярнуўся з палёў боя, традыцыйна зачытаў Фёдар Пінчук. Ён падкрэсліў, што многія воіны загінулі напярэдадні Дня Перамогі – у красавіку-маі 1945 года. Маці ніколі больш не пабачылі сваіх сыноў, жанчыны засталіся ўдовамі, а дзеці – сіротамі. А ў сэрцах тых, хто вярнуўся, назаўсёды засталася незагойная рана.
Таму трэба берагчы памяць пра іх подзвіг, які стаў жывым сімвалам няскоранасці перад ворагам.
Святлана МАРОЗ,
Вольга ГУСАК,
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтараў і
Аляксандра НІКІФАРЭНКI

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image