КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Изображение новости
Аднайменны рэспубліканскі конкурс пад эгідай грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» прайшоў у Гомелі. Гонар прадстаўляць Брэстчыну ў гэтым мерапрыемстве выпаў дзяўчатам маладзёжнага крыла Столінскай раённай арганізацыі БСЖ.
«Дзявочы вянок міру» праводзіцца ўжо чацвёрты год запар. Гэта конкурс праектаў менавіта маладзёжнага актыву. Сёлета яго тэматыка была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адпаведна мэта – адлюстраваць важнасць захавання гістарычнай праўды і перадачы дакладнай інфармацыі моладзі, а таксама дэманстрацыя традыцый пакаленняў.
Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел адзінаццаць каманд. Прайсці ўсе выпрабаванні было няпроста, але нашы дзяўчаты справіліся з імі выдатна. Па-першае, неабходна было зняць тэматычны відэаролік. Дарэчы, галоўнай гераіняй столінскага дакументальнага фільма, калі можна так сказаць, была рэальная дзеючая асоба – жыхарка аг. Белавуша, вязень фашызму Ганна Дзянісаўна Савончык, якая ў Вялікую Айчынную вайну была забрана немцамі ў Германію. Па праведзеным галасаванні гледачоў гэты ролік заняў трэцяе месца.
Лідарам каманда Століншчыны стала ў квізе на адпаведную тэматыку.
Уразіў удзельнікаў мерапрыемства і наш праект «З сям’і пачынаецца Радзіма!» У ім была адлюстравана галоўная мэта – матывацыя сем’яў быць мнагадзетнымі.
Вельмі яскравым момантам конкурсу стала прэзентацыя купальскіх вянкоў і далейшы спуск іх на воду ў Сожы. Вянкі ад Століншчыны змайстравала прыватны прадпрымальнік Любоў Стрыга. Сэнсавае напаўненне было наступнага кшталту. Галінкі дуба сімвалізавалі мужнасць і сілу, дабразычлівасць жыхароў. Каласы пшаніцы – гэта эканамічная стабільнасць і вялікія магчымасці сельскай гаспадаркі нашага рэгіёну і ўсёй краіны.
І хаця прызавога месцы ў нашай каманды не было, але галоўнае – гэта станоўчыя водгукі пра выступленне. А яны былі!
Алена КЛІМУШКА
Фота ўдзельніц конкурсу
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image