КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости

У 90-ыя гады і пачатку нулявых нас усе палохалі, што Чарнобыль – гэта назаўжды. І вяртання да нармальнага жыцця не будзе. Але палітыка Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі паказала, што праблема можа стаць кропкай развіцця, калі думаць пра родную зямлю і чалавека.
40 гадоў Століншчына не проста жыве з чарнобыльскімі «ранамі-плямамі», але і развіваецца. Чаго толькі каштуюць апошнія дасягненні ў сельскай гаспадарцы! Мы сярод лідараў па вытворчасці малака ў краіне. А пра вырошчванне гародніны, ягад і яблыкаў і гаварыць лішні раз не трэба – наш раён амаль самастойна здольны накарміць усю краіну.

Вёска Усцімле, якая ўваходзіць у склад Стружскага сельсавета, адрозніваецца ад іншых населеных пунктаў раёна. На працягу апошніх некалькі дзесяцігоддзяў у ёй ніхто не жыве, але час ад часу сюды прыязджаюць людзі, каб пабыць адзін на адзін з сабою і ўзгадаць свае дзіцячыя гады. Хоць апошні пастаянны жыхар выехаў адсюль значна пазней аварыі на Чарнобыльскай АЭС, літаральна лёс гэтай палескай вёсачкі быў наканаваны у красавіку 1986-га года, калі аблокі з ападкамі з Усходу дабраліся да гэтага месца.
Усцімле – адзін з трох населеных пунктаў раёна, якія падлягаў адсяленню. Так у выніку і адбылося. Тут давялося бываць мне тройчы – першы раз з бацькам вудзілі рыбу непадалёку, але бліжэй да Узляжжа, другі – два гады таму, калі напярэдадні сумнай даты ў гісторыі нашай краіны разам з памочнікам урача-гігіеніста Столінскага РЦГіЭ Уладзімірам Луцкім рабілі рэпартаж з «зоны з правам на адсяленне», трэці – у сярэдзіне бягучага тыдня.

Але першапачаткова нашай кропкай візіту было месца крыху паўднёвей Усцімля – паміж Кашарай і Альманамі, дзе знаходзіцца палігон захоўвання адходаў дэзактывацыі. Спецыялісты называюць яго па абрэвіятуры і коратка – ПЗАД.

УСЦІМЛЕ
Спачатку мы прайшліся і зрабілі кантрольныя вымерванні з дапамогай кампактнага дазіметра. Прыкладна ў тых месцах, дзе і два гады таму.
– З дапамогай гэтага прыбора мы робім вымярэнні агульнага фона радыеактыўнага забруджання, – гаворыць Уладзімір Луцкі. – Нягледзячы на тое, што вёска цалкам адселена, сёння мы бачым, што агульны фон знаходзіцца ў межах дапушчальнай нормы. Напрыклад, каля адзінага дома пад страхой, куды сцякала дажджавая вада, фон найбольш забруджаны – каля 150-170 наназівертаў. А калі адыдзеш ад хаты на 20-30 метраў – фон ніжэйшы ўтрая. Усяго 40-50 наназівертаў.
– Зіверты, бекерэлі, рэнтгены… Заблытацца лёгка, – пачаў узгадваць усе гэтыя назвы вымярэння радыяцыі.
– Дык звычайнаму чалавеку і не трэба так шчыльна разбірацца ва ўсіх гэтых нюансах, – гаворыць субяседнік. – Дастаткова ведаць, што доза іанізуючага выпраменьвання (асяроддзе, паветра і агульны фон) вымяраецца ў Зівертах, а прадукты харчавання – Бекерэлях. Чым менш паказчык – тым лепей.
– А якія паказчыкі лічацца небяспечнымі для здароўя і жыцця?
– Дапушчальная доза апраменьвання для насельніцтва (натуральны фон і тэхнагенныя крыніцы) складае ў сярэднім 1 мілізіверт у год, у асобных выпадках – да 5 мілізівертаў у год (для лепшага разумення 1 наназіверт, у якіх мы вымяралі агульны фон, раўняецца 0,001 мілізіверта), а ў прадуктах харчавання небяспечнымі лічацца розныя дозы. Напрыклад, для малака – гэта да 100 бекерэляў, а сухіх грыбоў – не больш за 2 500 бекерэляў на адзін кілаграм. Але такога ў нашым раёне даўно не назіралася. Напрыклад, апошняя ўзятая проба малака з перавышэннем дапушчальнай нормы была зафіксавана ў 2017 годзе.
– На вашу думку, чаму так сталася?
– Па-першае, паляпшэнне сітуацыі звязана з працяглым часам пасля аварыі. Па-другое – людзі перасталі нарыхтоўваць сена ў лясах, якія і прынялі на сябе асноўны «ўдар», па-трэцяе – выкарыстанне спецыяльных мінеральных дадаткаў падчас правядзення сельскагаспадарчых работ і ўвогуле развіццё тэхналогій.
Пад канец нашага візіту прайшоўся па знаёмай пасецы і атрымаў асалоду ад гулу шматлікіх рояў пчол і спеваў птушак. Так, чалавек тут не жыве сёння, але жыццё не спынілася.

ПАЛІГОН
Аб тым, што на тэрыторыі нашага раёна ёсць палігон, дзе захоўваюцца радыеактыўныя рэшткі, мала хто і ведае.
– Гэты аб’ект ніякі не сакрэтны, – па дарозе да палігона гаворыць Уладзімір Луцкі. – Пабудавалі яго ўжо ў сярэдзіне 1990-х гадоў і адвозілі сюды грунт, рэшткі збудавання, дахі і іншае з месцаў, якія найбольш былі забруджаныя пасля аварыі на тэрыторыі нашага раёна. Быў выкапаны катлаван глыбінёй тры метры, на дно быў укладзены пласт гліны. Пасля напаўнення радыеактаўныя рэшткі былі накрыты вялікім пластам гліны і засыпаны пяском. Работы выконваў спецыялізаваны атрад Столінскай ДБМПК-32. Дарэчы, гэтая арганізацыя і сёння займаецца абслугоўваннем палігона.
На падыходзе да палігона, які вонкава нагадваў пагорак з пяску вышынёй каля 10 метраў Уладзімір Луцкі час ад часу спыняўся, каб замераць фон і рабіў запісы. Прыбор паказваў у межах 30-50 наназівертаў. Падняліся на пагорак – сам палігон быў агароджаны калючым дротам, на слупках бачныя жоўтыя таблічкі з чорным знакам радыяцыі. На жаль, і тут не абышлося без «рукі» чалавека – пад адным са слупкоў заўважылі аншлаг, на якім было напісана, што збор грыбоў і ягад забаронены.
– Быў тут каля двух тыдняў таму і ўсё было добра, – кажа Уладзімір Луцкі, паднімаючы зламаны аншлаг. – Я не ведаю, як гэта можна патлумачыць.
– На жаль, такія сітуацыі ў грамадстве здараюцца і ў іншых сферах, – пагадзіўся я.
У завяршэнне нашага візіту па «радыеактыўных» месцах Століншчыны ў 20-ці метрах ад палігона набралі невялікі мех ігліцы, каб ужо ў лабараторыі праверыць на радыеактыўнасць у бекерэлях. Сама працэдура займае каля гадзіны. Праз пэўны час Уладзімір Луцкі патэлефанаваў:
– Аляксандр, не паверыш, але ігліца паказала ўсяго 18 бекерэляў пры норме да 1 850 бекерэляў.
P. S. Абодва нашы сумесныя выезды ў «радыеактыўныя» кропкі былі цікавымі. Першы быў больш багаты на сустрэчы, другі – сваёй непрадказальнасцю і хваляваннем. Усё ж такі ўпершыню давялося ехаць на «палігон радыеактыўных адходаў» (гучыць!). Але сапраўднымі сталкерамі мы сябе не адчулі – гэта быў амаль звычайны працоўны выезд. Ніякага жаху не было – звычайныя месцы, звычайная палеская прырода, напоўненая гукамі жывёл, насякомых. І толькі пакінутыя хаты нагадваюць нам пра тое, што калісьці тут нешта адбылося.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image