КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Штогод у рэдакцыю «Навіны Палесся» звяртаюцца добрыя людзі з просьбай дапамагчы знайсці новых гаспадароў для пакінутых маленькіх катоў ці сабак, а таксама распавядаюць, што там і там трэба дапамога птушцы – звычайна буслам ці лебедзям. І на ўсе такія звароты мы стараемся адрэагаваць – паставіць у свядомасць тую ці іншую інстанцыю.

Але апошні выпадак здарыўся, як кажуць, у нас пад самым носам. Малады бусел пралятаў паблізу будынка рэдакцыі, не разлічыў траекторыю і ўрэзаўся з размаху аб сцяну. Магчыма, не хапіла лётнага вопыту і з-за рэзкага парыву ветру малы не змог хутка зарыентавацца. Упаў на тратуар і неяк змог прысесці.

Калі мы з калегамі падыйшлі, то бусел не спалохаўся, а пакорліва круціў галавой. З бетоннага тратуара перанеслі яго на траву побач. Бусел распрастаў свае доўгія ногі і ўсё ж устаў на іх. Пакуль я тэлефанаваў начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў Юрыю Арсяновічу, птушка трымалася на нагах.


– Аляксандр, мабыць наконт бусла тэлефануеш? – адразу запытаў Юрый Аляксеевіч.
– Так, а адкуль вы даве-даліся?
– Ды мне з Белдзяржастраху ўжо патэлефанавалі. Зараз прыеду, толькі трэба нейкую скрынку знайсці, мо спатрэбіцца.
– Зробім.

Тым часам буслу стала цяжка стаяць пад ветрам і ён прысеў. Прыехаў Юрый Арсяновіч, агледзеў і кажа:
– Зараз прыедзе ветэрынар, каб агледзець птушку. Без яго мы не маем права адбіраць дзікую жывёлу з прыроды. Калі ветэрынар дасць заключэнне, што птушцы дапаможа толькі хірургічнае ўмяшанне, то такую птушку трэба будзе ўсыпіць. А калі спецыяліст  скажа, што можна дапамагчы, то такую птушку мы забіраем, па магчымасці знаходзім месца, дзе яе можна патрымаць некалькі дзён і паназіраць за станам. Калі пацярпелая жывёліна ідзе на папраўку – выпускаем у асяроддзе пражывання.
Праз некалькі хвілін да нас далучыўся ветэрынар. Пачаўся агляд – лапы, крылы, шыя – цэлыя. Але на дзюбе была невялічкая кропелька крыві.
– Усё падобна на моцны ўдар, – пацвердзіла ветэрынар. – Трэба арганізаваць нагляд і ахову ад сабак. А там, глядзіш, мо і паляціць. Яшчэ важна, ці яго прымуць свае.
І тут скрынка з кардону апынулася дарэчы, а Юрый Арсяновіч хуценька знайшоў птушцы часовы прытулак.
– Паспрабую зняць відэа, як гэты бусел паляцеў, – на развітанне сказаў начальнік інспекцыі.

На наступны дзень пры сустрэчы Юрый Арсяновіч сказаў, што птушка ідзе на папраўку і прымае ежу з апетытам. А гэта ўжо добры знак.
Паважаныя чытачы. Калі вы знайшлі параненага або трапіўшага ў бяду бусла, тэрмінова ізалюйце птушку ад драпежнікаў, акуратна змясціце яе ў скрынку ці вальер і звярніцеся ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, райаддзел па надзвычайных сітуацыях або да мясцовых валанцёраў-рэабілітатараў дзікіх птушак. Не спрабуйце самастойна лячыць птушку.

Першая дапамога і правілы абыходжання
Агляд. Ацаніце стан птушкі, але захоўвайце асцярожнасць — у бусла вельмі вострая дзюба, якой ён можа сур’ёзна траўмаваць вочы ці твар.
Фіксацыя. Накрыйце галаву бусла тканінай або курткай, акуратна прыцісніце крылы да цела і вазьміце птушку на рукі альбо змясціце ў вялікую каробку з адтулінамі для паветра.
Кармленне. Не карміце бусла хлебам, кашай або салёнай, падсмажанай ежай. Падыдзе прэсная рачная рыба, кавалачкі нятлустага мяса або курыныя шыйкі.

Куды звярнуцца ў Беларусі
Мінпрыроды. Паведамце аб сітуацыі ў мясцовы тэрытарыяльны орган Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя або дзяжурным бліжэйшага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Спецыялісты і валанцёры. У краіне працуюць спецыялізаваныя ініцыятывы дапамогі птушкам (напрыклад, праекты па выратаванні пернатых, такія як «Дом Брэсцкага Бусла»), дзе дзікіх жывёл прымаюць на выходжванне.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image