НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post
Словы знакамітага нашага песняра Янкі Купалы зараз гучаць надта актуальна, бо ўжо другі год запар аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. З адной толькі назвы зразумела, што ў цяперашнім свеце важна зберагчы нашу спадчыну, якая засталася ад прадзедаў. Не толькі зберагчы, але і перадаць яе наступным пакаленням. 
І выклікае павагу, калі чалавек ускладае на сябе гэты абавязак і імкнецца зацікавіць іншых. Чым займаецца Кацярына Кадоліч, якая сваімі сіламі стварыла музей у аграгарадку Альшаны. 
Музей гэты хоць невялічкі па памерах, але вельмі змястоўны і быў даўняй марай Кацярыны Фёдараўны. Яна ж да таго з’яўляецца і захавальніцай культурнай спадчыны продкаў, пра што добра ведаюць не толькі ў ваколіцах Альшан, але і  ў раёне і вобласці. Узначаліўшы некалькі гадоў таму аб’яднанне па інтарэсах Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці і стварыўшы фальклорны гурт «Вяртанне», Кацярына са сваімі артыстамі, вучнямі Альшанскай СШ № 1, штогод папаўняе скарбонку ўзнагародамі шматлікіх конкурсаў і фестываляў, прычым рэспубліканскага маштабу. Збіраючы фальклор у яго носьбітаў – старажылаў вёсак, яна загарэлася ідэяй адкрыць і музей.
– У нас ужо быў сур’ёзны гардэроб для выступленняў, сукенкі і кашулі для якога абсалютна аўтэнтычныя, – расказвае Кацярына Фёдараўна. – Нам іх перадалі жыхары бліжэйшых вёсак. Хтосьці аддаваў сваё багацце з радасцю, што не гіне ў шафе, а кагосьці даводзілася ўгаворваць, маўляў, што гэта патрэбна дзеля вялікай мэты – захавання гісторыі. А некаторыя згаджаліся толькі за грошы. У любым выпадку, калекцыя папаўнялася. Тое ж самае і з ручнікамі, наметкамі, якія доўгі час захоўваліся ў куфарах нашых продкаў.
Дарэчы, куфары таксама ёсць у музеі. Большасць з іх, праўда, знаходзілася не на пачэсным месцы, як у даўніну, а ў хлявах і адрынах. І выкарыстоўваліся для захавання збожжа ці дзеля іншых сельскагаспадарчых мэт. І толькі адзін з іх выконвае сваю першапачатковую ролю: у ім ляжыць пасаг – палатно, ручнікі, сукенкі, пасцельныя рэчы. Цікава, што ў кожнага населенага пункта былі свае адметныя куфары, і пра гэта мы раскажам у час экскурсіі. Паступова калекцыя пашыралася. Зацікаўленыя людзі прывезлі воз яшчэ на драўляных колах, сані, паляўнічыя і рыбацкія прылады. Ёсць у нас, праўда, у ра-забраным выглядзе, ткацкі станок. У хуткі часе запросім нашу знаёмую жанчыну, якая ведае, як яго сабраць.
З просьбай дапамагчы ў адкрыцці музея Кацярына звярнулася ў раён, асабіста да старшыні раённага выканаўчага камітэта Рыгора Пратасавіцкага. Ён пахваліў яе імкненне, але адказаў, што на дадзены момант грошай для будаўніцтва новага будынка ў раённым бюджэце няма. Яна не стала засмучацца і тым больш адмаўляцца ад сваёй ідэі і вырашыла адчыніць музей у старой хаце, якую набыла некалькі гадоў і ў якой ніхто не жыў. Адзіная праблема – пабудова зроблена з дрэннага лесу і яе трэба ўмацоўваць. Але, дзякуй Богу, сярод яе знаёмых ёсць такія ж апантаныя ў добрым сэнсе слова людзі, які дапамагаюць. Дарэчы, калі ў каго з нашых чытачоў ёсць цікавыя экспанаты, прыносьце ў музей.
Пасля прывітальнага слова выступіў калектыў «Вяртанне», таму ў гасцей была магчымасць не толькі фізічна, але і духоўна перанесціся на дзесяцігоддзі назад. На мой погляд, трэба не губляць часу і ўсімі сіламі ўзнаўляць сувязь паміж пакаленнямі, якая ў сучасным свеце знікае з кожным днём.
Спадчына – гэта той падмурак, на якім будзе цвёрда трымацца дом, гэта значыць наша з вамі будучыня. Таму спадзяюся, што пачынанне Кацярыны Кадоліч будзе падхоплена на раённым узроўні і дом-музей у Альшанах стане яшчэ адным цікавым месцам для наведвання не толькі жыхароў раёна, але і гасцей Століншчыны.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября

Оставить комментарий

Похожие новости