НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Эдуард Пешка – крэатыўны, смелы, адкрыты юнак. Адзначаю гэта з першых хвілін нашага знаёмства. Сёлета ён скончыў дзявяты клас СШ № 2 г. Століна, фартэпіяннае аддзяленне Столінскай дзіцячай школы мастацтваў з адзнакай. Сем гадоў старанна  асвойваў музычную навуку.
Эдуард расказвае, што з дзяцінства выступаў на ранішніках, актыўна прымаў удзел у школьных мерапрыемствах. Неяк само сабой узнікла жаданне наведваць школу мастацтваў. Калі Эдзік вучыўся ў першым і другім класах, бацькі не аддалі яго ў ДШМ (маўляў, малы яшчэ, падрасці крыху). А ў трэцім згадзіліся і прывялі на навучанне. Паралельна хлопчык наведваў урокі па вакале, якія праводзіла Анжаліка Калавур у СШ № 2 г. Століна. Пазней ён вырашыў больш увагі надаваць заняткам на фартэпіяна.
– Школа мастацтваў – як адна сям’я, – гаворыць суразмоўца. – Табе тут заўсёды рады, заўсёды цёплая і сяброўская атмасфера. Колькі часу са мной займаўся мой педагог Людміла Мінкевіч! Я вельмі ўдзячны ёй за цярпенне і настойлівасць. Ды і ўсім настаўнікам выказваю шчырую падзяку.
Юнак прызнаецца, што добры вынік і пэўныя дасягненні – гэта не толькі творчыя задаткі, талент. Гэта вялікая, нястомная праца – штодзень амаль па гадзіне заняткаў на працягу некалькіх гадоў. Бывае, твор схоплівае на ляту. Можа быць па-іншаму: калі адзін элемент прыходзіцца развучваць доўга.
Зусім нялёгка было сумяшчаць заняткі. Урокі ў агульнаадукацыйнай школе праходзілі ў другую змену, да гэтага трэба паспець у школу мастацтваў. А яшчэ падрыхтоўка дамашніх заданняў. Без дэталёвай самаарганізацыі не абысціся.
– Хутчэй за ўсё я не звяжу сваё жыццё з музыкай на прафесійным узроўні, – кажа Эдуард. – Але яна са мной назаўсёды. Гэта справа для душы і настрою.
Вялікая колькасць музычных спаборніцтваў і ўзнагарод рознага ўзроўню за плячамі юнака. Удзельнічаў у конкурсе “Я пою”, прайшоў некалькі адборачных этапаў. Мае дыплом за высокае выканаўчае майстэрства агляду-конкурсу аматарскай творчасці. Прымаў удзел у раённым і абласным этапах рэспубліканскага конкурсу “Здравствуй, мир!”. Некалькі разоў удзельнічаў у конкурсе “Зоркі Палесся”. Мае грамату пераможцы раённага конкурсу фартэпіяннай музыкі.
Харызматычнага юнака можна ўбачыць у якасці вядучага на разнастайных мерапрыемствах у школе, у Доме культуры і інш. Ён любіць выступаць перад публікай, мець зносіны з людзьмі, не адчувае ніякага дыскамфорту ці хвалявання на сцэне.
У Эдуарда вялікая сям’я. Сястры Марыне 22 гады, яна вучыцца ў Мінску. Брату Багдану 8 гадоў, сястрычцы Юлі – чатыры. Маці Святлана Анатольеўна і бацька Генадзь Іосіфавіч стараюцца кожнаму надаць увагу, пагутарыць, падтрымаць.
– У нашай сям’і цёплыя ўзаемаадносіны, – кажа Эдуард. – Ніколі не бывае сумна. Гэта так здорава! Я ўпэўнены: блізкіх людзей трэба берагчы.
У вольны час любіць пасядзець з кнігай, гартаючы яе старонкі. Але твор павінен быць захапляльны. Аўтары, якія падбаюцца Эдзіку, – Джоан Роўлінг, Марк Твэн.
Мае яшчэ адно захапленне, крыху незвычайнае для юнака – пячы торты. Гэты працэс таксама творчы, дзе можна праявіць фантазію. А як смачна потым дэгуставаць усёй сям’ёй прысмакі!
Напрыканцы гутаркі Эдуард Пешка падзяліўся сваімі думкамі: “Ніколі не трэба баяцца праявіць сябе, неабходна верыць у свае сілы, ставіць мэты і дасягаць іх, добра ставіцца да тых, хто побач”.
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
На комиссии по делам несовершеннолетних
Залатыя рукі

Залатыя рукі

7 февраля, 2025
Забыть нельзя…

Забыть нельзя…

7 февраля, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости