НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

25 жніўня ў аг. Велямічы адбыўся раённы этап рэспубліканскага  сельскагагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.

У конкурсе прынялі ўдзел лепшыя маладыя сем’і Столінскага раёна, якія напоўнілі свята вясёлым настроем і талентам, майстэрствам і натхненнем.

 Гэта сямейная пара Корба Мікалая і Таццяны з в. Альпень. Яны выхоўваюць дзвюх дачушак – Валерыю і Паліну. Удзельнікі з в. Хатомель – сям’я Котка – бацькі Уладзімір і Алеся, іх маленькія прыгажуні – Елізавета і Маргарыта.  Анатоль і Ніна Беразоўскія з аг. Вялікае Малешава выступалі разам з трохгадовай дачушкай Юліяй.

Тры спаборніцтвы былі прапанаваны маладым, энергічным і актыўным парам. Першы конкурс – “Вітаем па-беларуску”, дзе сем’і ў вершаванай форме расказвалі пра сямейныя каштоўнасці, дзетак, захапленні.

Таццяна і Мікалай з Альпеня з запалам, весела і ноткамі гумару распавялі пра сябе. Іх дачушкі выканалі жартоўную песню пра тое, як бацька хацеў сыночка, а нараджаліся дзяўчынкі.

Коткі з асобных цаглінак, якія сімвалізуюць цярпенне, павагу, любоў, склалі дом, дзе кожнаму члену сям’і будзе ўтульна і спакойна.

А Беразоўскія шчыра і непасрэдна падзяліліся з гасцямі тым, што цэніцца ў іх сямейным коле. Гэта – павага, дабрыня, ўзаемападтрымка і дапамога.

Другі конкурс быў падрыхтаваны загаддзя. На ўпрыгожаных століках удзельнікі паказалі творчыя выстаўкі. Тут і плакаты з фотаздымкамі, прыгатаваныя апетытныя стравы, падзелкі і многае іншае. Карэспандэнта, як і многіх іншых вяскоўцаў, не пакінулі абыякавымі карціны і іконы, вышытыя Нінай Беразоўскай. Ну вельмі прыгожа!  

Спаборніцтва “Сялянская эстафета” патрабавала ад гаспадароў і гаспадынь спрыту і пэўных уменняў. Хто першы сабраў бульбу ў кошык, пачысціў яе, той і набраў максімальную колькасць балаў.

У конкурсе “Па дровы” удзельнікам неабходна было распілаваць, пакалоць дровы і з паленняў скласці слова “лад”. Ацэньвалася хуткасць і эстэтычны від надпісу.

Журы, у склад якога ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Галіна Шугалевіч, прадстаўнік РК ГА “БРСМ” Вікторыя Барзіхіна, пераможца раённага і абласнога этапаў конкурсу “Уладар сяла”, жыхарка аг. Велямічы Вольга Кажаноўская, вызначылі пераможцаў.

Галіна Шугалевіч агучыла рэзультаты. Трэцяе месца заняла сям’я Беразоўскіх. На другім аказалася сямейная пара Котка з Хатомеля. Першае месца ў Таццяны і Мікалая Корба з Альпеня.

Пераможцы распавялі, што ўдзел у такім конкурсе прынёс незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Было многа перажыванняў і падрыхтоўкі, але ўсё прайшло добра. Адчувалася неймаверная падтрымка блізкіх, знаёмых і гасцей свята.

Дарэчы, сям’і-пераможцы няма калі раслабляцца. Ужо праз некалькі дзён яны будуць прадстаўляць Століншчыну на абласным этапе конкурсу, які адбудзецца ў г. Кобрыне.

Жыхары аграгарадка Велямічы падзяліліся сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам “НП”: “Такі цікавы конкурс! Мы ў захапленні. Усе сем’і – малайцы, крыху хваляваліся, але было бачна, што стараліся. Выстаўкі, якія прадставілі канкурсанты, выклікаюць станоўчыя эмоцыі. А пераможцам зычым поспеху ў далейшых змаганнях”.

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара

 

 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабываемое  путешествие
Маршруты памяти

Маршруты памяти

12 июня, 2025
Электробезопасность во время грозы

Оставить комментарий

Похожие новости