НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Напісаць пра вялікую сям’ю Івана і Таццяны Слуцкіх з вёскі Старына падказалі нашы чытачы. 45 гадоў разам крочаць, 12 дзяцей выгадавалі, маюць 34 унукаў і аднаго праўнука. Клапатліва пакінулі нумар тэлефона, таму дамаўляюся на сустрэчу.
Іван Ільіч пагадзіўся адразу і ўжо чакаў мяне каля веснічак.
– Ідзіце сваю жонку папярэдзьце, каб прыгажосць наводзіла. Будзем фатаграфавацца, – кажу я.
– А яна ў мяне заўсёды прыгожая, – не думаючы, адказаў мужчына.
І тут я зразумела, што каханне не мае ўзросту. А пачалася гэтая гісторыя дзякуючы газеце «Навіны Палесся», якая была ў нейкім родзе …свахай. Менавіта на старонках раённай газеты Іван Ільіч упершыню пабачыў сваю суджаную. Пра яе быў артыкул як пра маладую і руплівую цялятніцу.
– Пра сябе тады падумаў, што абавязкова сустрэнуся з гэтай дзяўчынай. Тэлефонаў не было, каб дамовіцца. Таму я кожную нядзелю выглядваў яе на танцах у Велямічах, – успамінае мужчына.
І аднойчы Таццяна нарэшце з’явілася. Ён быў разам з сябрамі, а яна з сяброўкамі. Тады канцэрт быў, і хлопцы, як сапраўдныя кавалеры, купілі дзяўчатам білецікі. Слова за слова, і завязаліся адносіны. Іван ахінуў не толькі каханнем, але і клопатам, бо быў старэйшым амаль на 10 гадоў. Дзяўчына ўжо не сумнявалася, што гэта яе лёс. А шлюб маладыя зарэгістравалі 14 лютага 1976 года.
Пераехалі жыць да бацькоў Івана. Таццяна вельмі хутка знайшла агульную мову са свякроўю, якая дапамагала гадаваць дзяцей. Першым нарадзіўся Іван, які зараз з’яўляецца дырэктарам ААТ «Новая Прыпяць». Дарэчы, гэта ў яго хутка з’явіцца першы ўнук і другі праўнук маіх суразмоўцаў. Другой з’явілася дачка Алена, пра якую мы ўжо пісалі як пра ўладальніцу Ордэна маці. Яна жыве побач, таму прыехала да бацькоў разам з Маратам – сваім унукам.
Трэцяя дачка Паліна жыве ў Вялікім Малешаве, таксама пяць дзяцей мае. Ніна жыве ў Вялямічах, трох унукаў падарыла бацькам. Марыя далей за ўсіх паехала – у Латвію. Унук Максім, калі настаўніца спытала пра мару, сказаў, што самае галоўнае, каб дзядуля хутчэй паправіўся, бо ў той час хварэў каранавірусам. Вось якая сувязь!
Павел – прадпрымальнік, жыве таксама ў аграгарадку. Ганна працуе ў дзіцячым садку ў Століне. Вольга ў сталіцы, медыцынская сястра. Андрэй у райцэнтры, працуе ў жыллёвай гаспадарцы. Халасцяк Васіль – трактарыст.
– Вось яму яшчэ нявесту трэба знайсці праз газету, а то ўсё перабірае. Ужо 26 гадоў – гэта вам не жарты, – з усмешкай кажа Іван Ільіч.
У Мінску жыве дачка Аліна. А апошняя Аляксандра ў дэкрэтным водпуску.
– Таццяна Мікалаеўна, – звяртаюся да маці-гераіні. – Вы падарылі столькі жыццяў. Як вы ўсё паспявалі? Тады ж ні пральных машын, ні посудамыек не існавала. А прыгатаваць, а ўрокі павучыць і безліч іншых спраў.
– Дзяцей гадаваць мне за радасць было. І я не адчувала сябе стомленай. А дзеці ў мяне, дзякаваць Богу, самастойныя былі, ім не трэба было па некалькі разоў гаварыць. Іван таксама дапамагаў: і ўначы да малых уставаў, і на той жа кухні мог падзяжурыць. Мы заўсёды былі побач і ў горы, і ў радасці. Толькі, калі я ў раддом ехала, разлучаліся (смяецца).
Яшчэ больш у маіх вачах робіць гэтую жанчыну ўнікальнай той факт, што яна ўсё жыццё працавала. Што не дзіўна – дэкрэтаў тады не давалі. Спачатку цялятніцай, потым бібліятэкарам. А яшчэ дадайце, што дома вялікую гаспадарку даглядалі, адных кароў дзвюх трымалі, каня, свіней, гусей і іншую жыўнасць. А колькі вяселляў, праводзін, хрэсьбін і іншых мерапрыемстваў ладзіла. Гэта зараз паехаў у кафэ і ўсё. А тады за тыдзень пачыналі рыхтавацца, а потым яшчэ тыдзень парадак наводзілі. Ці не супер-жанчына?
– Што вы самае галоўнае жадалі сваім дзецям, якія стваралі свае сем’і?
– Каб паважалі адзін аднаго, цанілі і бераглі сваю сям’ю як самае дарагое ў свеце. Шчаслівы той чалавек, якому добра дома. Каб не толькі на словах, але і на справе каханне даказвалі. Знайсці свайго чалавека – гэта вялікае шчасце.
Іван Ільіч кожнае слова пацвярджае і дадае, што яго жонка – самая мудрая і разумная. Ніколі не раўнавала, хоць працаваў брыгадзірам і шмат часу аддаваў рабоце. А сварак удавалася пазбегнуць дзякуючы гумару.
Вельмі часта збіраюцца ў бацькоўскай хаце дзеці. На Дзень маці таксама чакаюць гасцей, якія прыедуць віншаваць сваю дарагую матулю. Не толькі па прычыне, а і проста так завітваюць дзеці і ўнукі, дзеляцца сваімі планамі, раяцца. Што-што, а парады Іван Ільіч і Таццяна Мікалаеўна слушныя даюць. Вопыту ў іх хапае.
Вельмі прыемнае ўражанне засталося ў мяне пасля візіту. Шчаслівая сям’я – гэта таксама работа, з якой мае суразмоўцы справіліся на выдатна. Вучыцеся, моладзь!
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Список из 35 запрещенных к распространению в Беларуси печатных изданий
Несовершеннолетним не продаём?!
Символы моей страны

Символы моей страны

22 ноября, 2024

Оставить комментарий

Похожие новости