НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Напярэдадні Дня работнікаў культуры вельмі хочацца нагадаць гісторыю развіцця культуры нашага аг. Рубель.
Тэму для напісання артыкула падказала кніга А. Вабішчэвіча «Вёска Рубель на Століншчыне», дзе, прачытаўшы пра наш духавы аркестр, у памяці ўсплылі моманты з дзіцячых і юнацкіх гадоў майго жыцця. А калі ведаеш нешта цікавае, то заўсёды ёсць жаданне падзяліцца з чытачамі. Менавіта з работы нашага духавога аркестра і бярэ пачатак наша сямейная культурная дынастыя.
Канстанцін Станіслававіч Уцякалка 1948 г. н., чалавек, які з дзясятак гадоў свайго жыцця аддаў развіццю культуры нашай вёскі. Любоў да музыкі яму з дзяцінства прывіваў яго бацька Станіслаў Іванавіч, у якога заўсёды ў доме было шмат музычных інструментаў. Акрамя таго былі родныя яшчэ і добрымі рамеснікамі ў сталярнай справе.

Фота 1980-х гадоў (Канстанцін Станіслававіч першы злева)

У далёкія 1960-я гады вечарамі над рэчкай з памяшкання лазні, што стаяла каля ракі, неслася задорная «Енька», велічныя «Амурскія хвалі», імклівая беларуская полька. Гэта калгасны духавы аркестр праводзіў свае рэпетыцыі. Тады ў калгасным аркестры было адзінаццаць музыкантаў. Кіраваў ім конюх мясцовай бальніцы Васіль Каляда. Да гэтага ён іграў у армейскім аркестры. Існаванне аркестр пачаў яшчэ ў далёкім 1966 годзе і яго ў вёсцы прызналі. Музыкантаў запрашалі на ўрачыстую рэгістрацыю шлюбаў, на калгасныя святы, вечары моладзі і ў сельскі клуб. У складзе аркестра – мясцовыя калгаснікі, навучэнцы дзесяцігодкі. Іграў у аркестры і цесць капельмайстра – мой дзядуля Станіслаў Уцякалка, які быў скрыпачом і валодаў карнэтам. У той час нотнай граматы музыканты не мелі і ўсе музычныя творы выконвалі на слых.
Нам, малым, цікава было назіраць, як дзядуля ўмела водзіць смычком па струнах скрыпкі і нешта перабірае пальцамі. Скрыпак у той час было ў яго дзве і гісторыя адной з іх была неверагодная. Адну з іх вельмі захацелі купіць. Прыехаў настаўнік з Пінскага музычнага вучылішча і ўгаварыў дзядулю прадаць яму скрыпку. Узамен ён даў яму акардэон і 40 рублёў грашамі. Як пазней выслетлілася, вымяняў ён у яго так умела скрыпку Антоніа Страдывары, якая каштавала і ў той час вельмі многа. Усярэдзіне гэтага інструмента быў аўтограф аўтара скрыпкі і мусіць той настаўнік ведаў сапраўдную яго каштоўнасць. А куплена яна была раней дзядулем у нейкага цыгана.
На працягу доўгіх гадоў навукоўцы з розных краін свету спрабуюць зразумець, у чым жа сакрэт гучання скрыпак А. Страдывары. За гэты час з’явілася некалькі асноўных тэорый. Існуе легенда, што італьянец дадаваў у іх пыл з падлогі сваёй майстэрні і крылцы насякомых. Ёсць таксама версія, якая распавядае пра тое, што скрыпкі адрозніваюцца такім незвычайным гучаннем таму, што для іх стварэння Страдывары выкарыстаў не звычайную драўніну, а абломкі Ноева каўчэга. Вось такі ўнікальны і дарагі музычны інструмент быў назаўсёды страчаны. У свой час вельмі ўразіў нас фільм пра знакамітую скрыпку «Візіт да Мінатаўра», які выйшаў на нашы экраны ў 1987 годзе.
Але тым не менш музычнае жыццё ў вёсцы працягвалася, культура ўзрастала. Прыйшоў з арміі Канстанцін Станіслававіч, якому з дзяцінства прывівалі любоў да музыкі і вучылі іграць на розных музычных інструментах. Старэйшымі было вырашана адправіць яго ў горад вывучаць нотную грамату. І так у 1967 годзе на цэлых 10 месяцаў ён адправіўся ў Брэст праходзіць музычныя курсы пры абласным Доме народнай творчасці падрыхтоўкі кіраўнікоў духавога аркестра.
Пасля іх заканчэння пачаў працу кіраўніка духавога аркестра. Спачатку яму выдзелілі месца ў Хатамельскім сельскім клубе, праз некаторы час у Рубельскай школе, але пазней вырашылі перанесці заняткі ў Рубельскі клуб. Вучнямі былі тады ў асноўным старшакласнікі, дзе ён навучаў іх іграць на альце, тэнары, барытоне, басах.
Пачуццё гордасці заўсёды прысутнічала ў нашых дзіцячых душах ад таго, што наш бацька – кіраўнік духавога аркестра. А калі зайграе знакаміты «Туш» на ўрачыстых мерапрыемствах, то аж дух займае. Многіх вучняў, якія папаўнялі потым рады вайскоўцаў, забіралі ў ваенны духавы аркестр. Многія з удзячнасцю ўспамінаюць гэта і зараз.
Валянціна Мамановіч,
загадчыца Рубельскай
сельскай бібліятэкі

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Аккредитовано 593 национальных наблюдателя
Диабет – не приговор
Главное – порядок

Главное – порядок

15 ноября, 2024
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости