17 верасня наша краіна адзначыла дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.
Дата мае невыпадковы характар: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе.
Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Турысты-краязнаўцы» Столінскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі гэты дзень адзначылі па-турысцку. Арганізавалі велапрабег па маршруце Беражное – Белавуша – Столін – Струга – Варані – Альманы – Беражное.
Нягледзячы на дрэннае надвор’е, пасля школьных заняткаў група велатурыстаў (вучні 7 «Б» класа Беражноўскай СШ Германовіч Аляксандр, Лазнуха Дзмітрый, Карповіч Алег, Гляд Арцём, Скараход Уладзіслаў, Жакун Вадзім, Гарбар Яўген, Яхнавец Ангеліна) адправілася на велапрабег.
Рабяты спыняліся ля помнікаў, каб у хвіліне маўчання аддаць даніну памяці воінам, якія ахвяравалі сваё жыццё у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Для начлегу кіраўніцтва Цэнтра турызму прадаставіла гасцінічныя нумары, кабінет для гульні ў тэніс, кухню, мангал, посуд і бытавую тэхніку, спартыўны інвентар, за што мы і бацькі ім вельмі ўдзячны.
На другі дзень гурткоўцы, як сапраўдныя турысты, якім не перашкаджае надвор’е, прадоўжылі свой маршрут, адправіліся па мясцінах воінскай славы ў вёску Варані. Ад свайго настаўніка даведаліся, што Варані – адзіная на Століншчыне вёска, памяць пра якую ўвекавечана на плітах мемарыяльнага комплексу «Хатынь». У гісторыі гэтага населенага пункта ёсць дзве трагічныя даты. У верасні 1942 года нямецка-фашысцкія захопнікі за сувязь з партызанамі расстралялі 10 мясцовых актывістаў, а 14 лютага 1943 года спалілі вёску разам з жыхарамі, якія знаходзіліся ў дамах. У агні загінулі каля ста чалавек – жанчыны, старыя, дзеці. Дакладная лічба ахвяр карнікаў дагэтуль невядома.
У аг. Струга наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне вёскі і Столінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 года. Гэта адно з найбольш буйных па ліку ахвяр воінскіх пахаванняў на тэрыторыі цяперашняга Столінскага раёна.
Далей прадоўжылі падарожжа ў вёску Альманы, дзе пабывалі на возеры Вялікае і Малое Засамінае, якое знаходзіцца за 0,9 км ад мяжы з Ровенскай вобласцю (Украіна), якое ўваходзіць у склад заказніка «Альманскія балоты».
Велапрабег усім вельмі спадабаўся, не хацелася вяртацца дамоў, на працягу падарожжа дружнай кампаніяй і сюрпрызамі сустрэлі дзень нараджэння Алега Карповіча і Алены Міхайлаўны Шпігун.
Алена Міхайлава