14 кастрычніка — у Дзень маці, прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў і праўленняў раённых арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі фонд міру”.
Да размовы на тэму “Аб ролі сям’і ў духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення” падключыліся жанчыны з розных сфер дзейнасці раёна. Рэфрэнам усіх выказванняў гучала, што дзеці – гэта адлюстраванне дарослых. Таму і атрымліваецца, як паводзяць сябе бацькі, такімі правіламі, у сваёй большасці, кіруюцца ў жыцці і дзеці.
Да ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы прагучала і інфармацыя пра льготы для мнагадзетных сем’яў, што даюцца нашай дзяржавай. Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва дзяліліся і сваімі думкамі пра сістэму адукацыі, работу жанчын у сельскай гаспадарцы, гандлі і іншых.
У гэты святочны дзень, канешне, не лішнімі былі віншаванні з Днём маці і Пакровай Прасвятой Багародзіцы. Кранальныя словы пра самага дарагога і роднага чалавека – матулю, выказаў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Стоўба. Сяргей Аляксандравіч таксама ўручыў ордэны Маці пяці мнагадзетным мамам раёна.
Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА
На здымку 1: мнагадзетныя маці Юлія Міжэрэвіч (р. п. Рэчыца), Святлана Яхнавец (р. п. Рэчыца), Людміла Жогліч (в. Вялікія Арлы), Кацярына Белавус (аг. Белавуша) і Наталля Сень (аг. Белавуша)