ПРОГРАММА ПРАЗДНИЧНЫХ МЕРОПРИЯТИЙ, ПОСВЯЩЕННЫХ 1000-ЛЕТИЮ БРЕСТА
30.08.2019
259
0
25.01.2019
145
0
Так называецца экспазіцыя, якая пачала працаваць у выставачнай зале г..Століна (вул. Савецкая, 106) з 19 студзеня.
Аўтары работ – мясцовы жывапісец Сяргей Місюн і скульптар-кераміст Уладзімір Валаскоў з Брэста. Гэты творчы тандэм мастакоў ужо аднойчы знаёміў жыхароў і гасцей раённага цэнтра са сваімі творамі. Цяпер на іх сумеснай выстаўцы прадстаўлена каля 20 карцін мастака Сяргея Місюна ў жанрах партрэта, нацюрморта і пейзажу і керамічныя фантазіі Уладзіміра Валаскова. Можна даведацца больш пра творчасць мастакоў, дэталёва агледзець работы, паразважаць над імі, калі наведаць выстаўку, якая будзе працаваць да канца лютага. Спяшайцеся ўбачыць!
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара
АБ АЎТАРАХ
Сяргей Місюн нарадзіўся ў Століне. У 2005 годзе закончыў Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 2014 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў Рэчыцкай дзіцячай школе мастацтваў. Жыве ў Століне і мае тут прыватную мастацкую галерэю.
Уладзімір Валаскоў нарадзіўся ў г. Брэсце. Закончыў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж (2007) і Гомельскі прафесійна-тэхнічны каледж мастацкіх промыслаў (2009), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2014), дзе атрымаў спецыяльнасці “Мастацка-афарміцельскія работы і дызайн інтэр’еру”, “Дызайн” і ”Народныя рамёствы”. Працуе ў студыі дэкору “У квадраце” ў г. Брэсце.
Абмеркаванне
Чытайце таксама
ПРОГРАММА ПРАЗДНИЧНЫХ МЕРОПРИЯТИЙ, ПОСВЯЩЕННЫХ 1000-ЛЕТИЮ БРЕСТА
30.08.2019
259
0
Фоторепортаж: День деревни Альпень
30.08.2019
369
0
ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
30.08.2019
636
0
Чараўніцтва ганчарства
30.08.2019
507
0
Фоторепортаж: День агрогородка Велемичи
27.08.2019
294
0
Конкурс талентаў і майстэраства
26.08.2019
249
0
Для адпраўкі каментара Вам неабходна ўвайсці або зарэгістравацца.