НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Нарэшце дарога ад Глінкі да Зубкава стане роўнай і камфортнай.
На гэтым тыдні дарожныя будаўнікі і падрадныя арганізацыі прыступілі да рэканструкцыі найбольш праблемнага ўчастка дарогі працягласцю каля 1,8 км.

Падраднай арганізацыяй выступае Столінская ДРБУ-141, якая ўжо выконвае падрыхтоўчыя работы – робіць ухілы, пашырае праезную частку і многае іншае. На ўчастку дарогі ў далейшым з’явіцца і сучаснае асвятленне. Заканчэнне будаўніцтва плануецца на верасень 2026 года.
Таксама на аб’екце працуюць прадстаўнікі рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях», якія робяць аб’езд для аўтатранспарту пры далейшай замене трубы меліярацыйнай сістэмы.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости